Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці
Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці (азерб.: Azərbaycan Dövlət Neft və Sənaye Universiteti) — азербайджанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта і з сядзібай у горадзе Баку. ГісторыяПапярэднікам універсітэта была тэхнічная школа, заснаваная ў Баку ў 1887 годзе. У 1920 годзе, пасля акупацыі СССР Закаўказзя і стварэння Азербайджанскай ССР на базе школы быў створаны політэхнічны інстытут. Інстытут навучаў інжынераў у галінах сельскай гаспадаркі, эканомікі, тэхналогій (у тым ліку электратэхнікі і нафтахіміі) і будаўніцтва. У 1929 годзе факультэт сельскай гаспадаркі быў аддзелены ад ВНУ і ператвораны ў самастойны інстытут сельскай гаспадаркі. У 1930 годзе універсітэт быў перайменаваны ў Азербайджанскі інстытут нафты. Пазней перайменаваны ў Азербайджанскі інстытут прамысловасці, а ў 1959 годзе - у Азербайджанскі інстытут нафты і хіміі. У 1959 годзе быў створаны філіял інстытута ў Сумгаіце, які ў 1992 годзе быў ператвораны ў Сумгаіцкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1992 годзе, пасля здабыцця Азербайджанам незалежнасці, універсітэт перайменаваны ў Азербайджанскую дзяржаўную акадэмію нафты, а ў 2015 ВНУ атрымала статус універсітэта і была перайменавана ў Азербайджанскі дзяржаўны ўніверсітэт нафты і прамысловасці. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia