Бакінская музычная акадэмія
Бакінская музычная акадэмія імя Гаджыбекава (БМА) (азерб.: Üzeyir Hacıbəyov adına Bakı Musiqi Akademiyası) — вышэйшая музычная навучальная ўстанова ў Азербайджане. Дзеючы рэктар — Фархад Бадалбейлі. Заснаваная 1920 годзе па ініцыятыве кампазітара Узеіра Гаджыбекава, як Азербайджанская дзяржаўная кансерваторыя. Сам Гаджыбекаў стаў яе выкладчыкам, а з 1939 года — рэктарам. Пасля яго смерці 1948 г. кансерваторыі прысвоена яго імя. У 1991 годзе кансерваторыя была перайменаваная ў Бакінскую музычную акадэмію. Акадэмія складаецца з 3 факультэтаў і 18 кафедраў, ёсць магістратура, аспірантура і дактарантура.
а таксама 2 навуковыя лабараторыі. У 2002 годзе бібліятэка акадэміі налічвала 235 000 матэрыялаў. Сярод выпускнікоў кансерваторыі — Кара Караеў, Муслім Магамаеў, Вагіф Мустафазаде, Бюльбюль, Уладзімір Шаінскі. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia