Азерцы (археалагічны помнік)Азерцы — археалагічны помнік: гарадзішча каля вёскі Азерцы (Лепельскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Знаходзіцца за 200 м на ўсход ад вёскі, на падоўжаным узгорку, абмежаваным з поўначы і паўднёвага захаду азёрамі. Пляцоўка роўная, памерам 70х55 м. Схілы гарадзішча ў іх верхняй частцы стромкія, у ніжняй — пакатыя. У 1972 г. даследаваў А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт у агаленнях заходняга і паўночнага схілаў 1,3—1,4 м. У цэнтры пляцоўкі быў закладзены шурф памерам 0,5х0,25 м, культурны пласт тут 1,1 м, мае 2 гарызонты. У верхнім знойдзены фрагменты ганчарнага посуду, 2 невялікія абломкі ляпных гаршчкоў з жарствой у гліне, у ніжнім — рэшткі ляпных гладкасценных пасудзін. Трапляюцца ўлакі, абпаленыя камяні, косці жывёл. Належала плямёнам днепра-дзвінскай (не пазней III—IV стст.), банцараўскай (VI—VIII) культур, функцыяніравала і ў перыяд Кіеўскай Русі X—XIII стст. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia