ГарадзішчаГарадзі́шча — тып помніка археалогіі, рэшткі колішняга ўмацаванага паселішча. Звычайна ўзвышаюцца над навакольнай мясцовасцю і захаваліся ў выглядзе валоў і рвоў. Адносяцца да часоў першабытнаабшчыннага ладу (бронзавы, жалезны век) і Сярэдніх вякоў. Назва ўжывалася яшчэ ў сярэднявечных летапісах. Асноўныя звесткіГарадзішчы ўзніклі ў перыяд распаду першабытнаабшчыннага ладу, калі ад збіральніцтва, рыбалоўства і палявання людзі пераходзілі да земляробства і жывёлагадоўлі. На тэрыторыі Беларусі будаўніцтва гарадзішчаў пачалося ў бронзавым веку. Асабліва важнае значэнне яны мелі ў жалезным веку. Умацаванае паселішча будавалі на беразе ракі з высокімі адхіламі — паміж двума ярамі, якія выходзілі да ракі; альбо ў іншым прыдатным для абароны месцы. Пры будаўніцтве адхілы рабілі яшчэ больш крутымі, а знятую зямлю выкарыстоўвалі для насыпкі валоў. Па краях пляцоўкі насыпалі валы, на якіх узводзілі сцены і іншыя абарончыя збудаванні. На месцы яроў і паміж імі (з напольнага боку) выкопвалі роў, які запаўнялі вадой. Уезд на паселішча праз вароты размяшчаўся з напольнага боку. ![]() На многіх гарадзішчах спачатку існавалі паселішчы першабытнага часу, а затым — ранняга Сярэднявечча (звычайна гарады). Познія гарадзішчы — гэта ўмацаваныя часткі сярэднявечных гарадоў. Па меры роста гораду на гарадзішчы маглі пабудаваць замак. Такія гарадзішчы адначасова з'яўляюцца замчышчамі. Часта гарадзішчы маюць мясцовыя назвы, напр.: Гарадзішча, Гарадок, Замкавая гара, Замэчак. Шэраг гарадзішчаў далі назву пазнейшым паселішчам, размешчаным каля іх (напр., г. п. Гарадзішча Баранавіцкага раёна). Існавалі таксама неўмацаваныя паселішчы, рэшткі якіх называюць селішчамі. Тыпы гарадзішчаў![]()
Форт-пагорак![]() «Форт-пагорак» (англ.: hill fort) — збудаванне часоў старажытнасці, імаверна, жалезнага веку каля пачатку новай эры. Складаецца са сцяны або валу, якімі цалкам акружаны пагорак. Такі тып вылучаюць у брытанскай і ірландскай літаратуры. Абвядзенне сцяной ці валам пагорку цалкам -- галоўная розніца паміж такімі «фартамі» і дунамі, якія маглі будавацца на версе пагорку. Памеры «фартоў» часта надзвычай вялікія, што, відаць, рабіла іх непрыдатнымі для абарончых мэтаў, і што прымушае дапускаць для іх нейкую іншую функцыю, магчыма, культавую або грамадскую. ГродГрод (або горад у раннефеадальны час) — умацаванае паселішча ва Усходняй Еўропе часу ранняга феадалізму. Паходзіць ад слова «гарадзіць», што значыць умацоўваць драўлянымі сценамі, парканам ці тынам. У VIII—ІХ стст. побач з вясковымі ва Усходняй Еўропе пачалі паўставаць першыя ўмацаваныя паселішчы — гроды, якія выконвалі адміністрацыйную, ваенную і рэлігійную функцыі. Азначэнне грод роднаснае і характэрнае для ўсіх усходне- і заходнеславянскіх моў. Па сваіх ваенных і адміністрацыйных функцыях яно набліжаецца да замка, аднак у дасярэднявечны перыяд не магло з'яўляцца прыватнай уласнасцю і ў дафеадальным грамадстве займала іншае месца, чым замак. ![]() Ва ўсходнеславянскіх мовах галоўнай характарыстыкай гроду быў яго абарончы характар у адрозненні ад неўмацаваных сяла ці весі. Таму горадам называлі любое ўмацаванае месца — як горад у сацыяльна-эканамічным значэнні гэтага слова, так і менавіта крэпасць, феадальны замак ці ўмацаваную сядзібу феадала. Словам горад называлі да ХVII ст. нават самі сцены. У далейшым ва ўсходніх славянаў само паняцце грод ці горад прыняла значэнне рамесна-гандлёвага гораду, у той час, як прыкладам у чэхаў, гродамі сталі называць замкі. Захоўванне і выкарыстаннеГарадзішчы — месцы археалагічных даследаванняў, а таксама выкарыстоўваемыя альбо патэнцыйныя аб'екты турызму і экскурсій. На некаторых гарадзішчах дзейнічаюць музеі-павільёны з раскапанымі рэшткамі старадаўніх пабудоў (археалагічны музей «Бярэсце» ў г. Брэсце, гісторыка-археалагічны комплекс «Старажытны Тураў» у г. Тураве Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці і інш.). Як і іншыя помнікі археалогіі, гарадзішчы ахоўваюцца дзяржавай. На кожным помніку павінен быць усталяваны ахоўны знак; таксама складаецца пашпарт і заключаецца дамова аб ахоўных абавязках з землекарыстальнікам, на тэрыторыі якога знаходзіцца помнік. У Беларусі за арганізацыю аховы помнікаў адказваюць аддзелы і ўпраўленні культуры органаў мясцовага і абласнога кіравання; а ў цэлым па краіне — Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. Пашкоджанне альбо знішчэнне помнікаў цягне адміністрацыйную ці крымінальную адказнасць. Навуковую працу ў гэтай галіне ажыццяўляе аддзел захавання і выкарыстання археалагічнай спадчыны дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (г. Мінск). Галерэя
Гл.таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia