Азяраны (археалагічныя помнікі)Азяраны — археалагічныя помнікі: гарадзішча і курганныя могільнікі каля аграгар. Азяраны (Рагачоўскі раён, Гомельская вобласць) ГарадзішчаЗнаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі, на ўзвышшы левага берага р. Друць, ва ўрочышчы Каціна Гара. Пляцоўка памерамі 27,5х18 м, вышынёй 8—9 м. З поўдня, поўначы і захада умацавана 3 валамі (адзін вышынёй да 1,5 м, другі — да 0,9 м, трэці — да 0,7 м) і 2 равамі (глыбінёй 0,5—2 м). Абследавалі ў 1888 г. Е. Р. Раманаў, у 1976 г. А. Р. Мітрафанаў. Культурны пласт 0,25 м. Знойдзены фрагменты ляпнога глінянага посуду. Належыць носьбітам мілаградскай і зарубінецкай культур Могільнік—1Знаходзіцца за 1 км на захад ад вёскі, у лесе. 56 насыпаў выш. 2,5—4 м, дыяметрам 6—17 м. У 1888 г. Е. Р. Раманаў даследаваў 1 курган. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў дамавіне. Пахавальны інвентар — вітыя завушніцы, 8 бронзавых спіральных кольцаў, 81 біпірамідальная пацерка з пазалотай, прамавугольная падвеска з выявай Багародзіцы, кольцападобная падвеска са спіцамі. Датуецца XI — XII ст. і належыць дрыгавічам. Могільнік—2Знаходзіцца за 1,5 км на поўдзень ад вёскі, ва урочышчы Свіны Стан. 39 насыпаў вышынёй 3 м, дыяметрам 5—14 м. Абследавалі ў 1888 г. Е. Р. Раманаў, у 1976 г. А. Р. Мітрафанаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia