Азярэцкая сядзіба
Сядзіба Аскеркаў — сядзіба ў аграгарадку Азярцы, Глыбоцкі раён, Віцебская вобласць. ГісторыяТыповая правінцыяльная дробнамаянтковая сядзіба ў в. Азярцы, пабудаваная ў стылі класіцызму, характэрная для Беларусі. Уладальнік маёнтка Зыгмунт Аскерка збудаваў тут сваю рэзідэнцыю ў першай палавіне XIX стагоддзя. Сядзібны дом — кампактны аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак пад двухсхільным дахам. Над цэнтральнай часткай яго пабудавана мансарда з трохвугольным франтонам і шырокім паўкруглым акном. У архітэктуры сядзібы выкарыстаны класіцыстычныя ордарныя элементы: пілястры, прамавугольныя вокны ў прафіляваных ліштвах, сандрыкі над імі, рустоўка вуглавых і цэнтральнай часткі фасадаў. Пазнейшая дабудова прамавугольнага крыла надала сядзібе Г-падобную планіровачную арганізацыю. У невялікім прысядзібным парку можна сустрэць маляўнічыя курціны і алеі з лістоўніцы еўрапейскай. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia