Лістоўніца еўрапейская
Лістоўніца еўрапейская[1], Мадрына еўрапейская[2] (Lárix decídua) — від іглічных дрэў з роду Лістоўніца (Larix) сямейства Хваёвыя (Pinaceae). НазваЛістоўніца еўрапейская, мадрына, мандрына[3]. Батанічнае апісанне
Лістоўніца еўрапейская дасягае ў вышыню 30—40 (часам і да 50) метраў пры дыяметры ствала 80—100 (да 150) см. Крона дрэва конусападобная ці няправільнай формы. Кара на дарослых ствалах падоўжна-трэшчынаватая, бурая або шэра-бурая, ва ўнутраных пластах чырвона-бурая, таўшчынёй 2—4 см; на маладых парастках шаравата—жаўтлявая, голая. Каранёвая сістэма глыбінная, якая забяспечвае поўную ўстойлівасць да ветру; на маладых тонкіх каранях часта эктатрофная мікарыза. Пупышкі верхавінныя дробныя, шарападобныя, бакавыя — паўшарападобныя, голыя. Ігліца ў пучках па 20-40 (да 65) штук, светла-зялёная, часта з шэрым налётам, вузка-лінейныя, мяккія, даўжынёй 10—40 мм, шырынёй 0,6—1,6 мм. Мужчынскія каласкі яйкападобна-шарападобныя, жоўтыя; жаночыя — яйкападобна-цыліндрычныя, даўжынёй 10—18 мм, часцей пурпурныя, радзей ружовыя, зеленавата-белыя, зялёныя ці жоўтыя. У адзіночных раслін ўпершыню з’яўляюцца на 10—20-м годзе, у насаджэнні на 30—35-м годзе жыцця. Квітнеюць адначасова з распусканнем ігліцы. Шышкі яйкападобна-канічныя або падоўжана-яйкападобныя, маладыя пурпурныя, спелыя бураватыя, даўжынёй 2—4 (да 6) см, дыяметрам 2—2,4 см, складаюцца з 45—70 лускавінак, размешчаных ў 6—8 шэрагаў. Насенныя лускавінкі скурыстыя, авальна-круглявыя, голыя або рэдка апушаныя, слаба вонкава выпуклыя; крыючыя лускавінкі авальныя, з доўгім востым канцом, які выступае з-за насенных лускавінак. Раскрываюцца вясной наступнага года і ападае праз 3—5 (да 10) гадоў, часта разам з адміраннем парасткаў. Шышкі часта прарастаюць новым зялёным расткам. Насенне зваротна-авальнае, даўжынёй 3—4 мм; крыло тонкае, яйкападобна-паўкруглае, даўжынёй 9—11 мм. У 1 кг 125—135 тысяч насення; 1000 штук важаць 4,7—6,5 г. Пладаносіць ва ўзросце 3—5 гадоў. Распаўсюджанне і экалогіяРаспаўсюджана ў змешаных лясах Заходняй Еўропы і Паўночнай Еўропы, даходзіць на ўсходзе да Карпат, ёю занятыя значныя плошчы на тэрыторыі сярэдняй Еўропы. У межах натуральнага арэала лістоўніца еўрапейская займае галоўным чынам горныя пляцоўкі ў Альпах і Карпатах, размяшчаючыся ў асноўным на вышынях паміж 1000 і 2500 м, у перадгор’ях месцамі спускаецца да 300 м, падымаецца ў альпійскі пояс, даходзячы да альпійскіх крывалесся. У верхняй зоне сустракаецца ў сумесі з хвояй кедравай еўрапейскай (Pinus cembra) і Pinus mugo, ніжэй — з елкай звычайнай (Picea abies), піхтай белай (Abies alba), букам лясным (Fagus sylvatica) і іншымі пародамі. У падлеску частымі спадарожнікамі з’яўляюцца Rhododendron hirsutum, Rhododendron ferrugineum, Rhododendron ehamaecystus, ядловец звычайны (Juniperus communis), віды роду ягаднік (Vaccinium) і іншыя расліны.
Забалочванне не выносіць, вельмі святлалюбная. Да горных парод і глебы не патрабавальная. Паспяхова расце на вапнавых, крышталічных, сланцавых пародах, на падзолістых, чарназёмных і неразвітых глебах. Лепшы рост на суглінкавых умерана вільготных і магутных глебах. Адрозніваецца даўгавечнасцю, дажывае да 500 і больш гадоў. Асобныя экземпляры дасягаюць вышыні 50 і больш метраў. Значэнне і прымяненне
Драўніна смалістая, цвёрдая, добра супрацьстаіць гніенню; асабліва цэніцца чырвонае ядро, як будаўнічы матэрыял для водных збудаванняў, парнікоў і іншых збудаванняў. У культуры па ўсёй Еўропе з XVII стагоддзя, разводзіцца як дэкаратыўная і лясная парода. Паспяхова расце у гарах Шатландыі. У Швецыі ў росце канкуруе з лістоўніцай сібірскай (Larix sibirica). У Расіі разводзіцца як дэкаратыўная расліна з сярэдзіны XVIII стагоддзя, як лясная — з сярэдзіны XIX стагоддзя. Выкарыстоўваецца як расліна для бансай. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia