Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў

Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў
рум.: Academia de Muzică, Teatru și Arte Plastice
Арыгінальная назва рум.: Academia de Muzică, Teatru și Arte Plastice
Заснаваны 2002
Краіна
Размяшчэнне Кішынёў
Сайт amtap.md

Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў (рум.: Academia de Muzică, Teatru și Arte Plastice) — малдоўская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў горадзе Кішынёў.

Гісторыя

Вучэльня з'яўляецца пераемнікам Кішынёўскай дзяржаўнай кансерваторыі, заснаванай у 1940 годзе, і ўстаноў музычнай адукацыі, якія працавалі ў Кішынёве пачынаючы з 1919 года, калі па ініцыятыве Джорджэ Энеску была створана кансерваторыя «Unirea». У цяперашнім выглядзе Акадэмія музыкі, тэатра і выяўленчых мастацтваў была створана шляхам рэарганізацыі Дзяржаўнага ўніверсітэта мастацтваў (раней створанага шляхам аб'яднання Акадэміі музыкі імя Гаўрыіла Мусічэску і Дзяржаўнага інстытута мастацтваў у 1999 годзе) 1 верасня 2002 года.

Напрамкі падрыхтоўкі

  • Выяўленчае мастацтва
  • Культуралогія
  • Дызайн
  • Мультымедыя
  • Музыка
  • Тэатр

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya