Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі
Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (рум.: Universitatea de Stat din Transnistria „Taras Șevcenko”) — вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які знаходзіцца ў горадзе Ціраспаль на тэрыторыі Рэспублікі Малдова, што часова кантралюецца ўладамі няпрызнанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікі. Створаны ў 1992 годзе шляхам аб’яднання Ціраспальскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя Т. Р. Шаўчэнкі і Ціраспальскага дзяржаўна-карпаратыўнага ўніверсітэта Прыднястроўскага рэгіёна. На іх базе быў створаны Прыднястроўскі дзяржаўна-карпаратыўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. У 1992 годзе ён быў прыняты ў Асацыяцыю ВНУ Расіі. У 1997 годзе ў сувязі з зменай статуса быў перайменаваны ў Прыднястроўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Т. Р. Шаўчэнкі. Пад гарантыяй і пры актыўнай падтрымцы Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1999 годзе ПДУ стаў паўнапраўным членам Еўразійскай Асацыяцыі класічных універсітэтаў. Структура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia