Акварыум (гурт)
«Акварыум» (руск.: Аквариум) — адзін з найстарэйшых савецкіх і расійскіх рок-гуртоў. ГісторыяСклад удзельнікаў за амаль паўстагоддзя існавання гурта неаднаразова мяняўся, і толькі спявак і ідэйны натхняльнік гурта Барыс Грабеншчыкоў (таксама вядомы як БГ) з'яўляецца ўдзельнікам калектыву з самага моманту яго заснавання ў 1972 годзе разам з Анатолем Гуніцкім. Аж да роспуску гурта ў сакавіку 1991 года яе асновай быў квартэт музыкаў: Барыс Грабеншчыкоў, Міхаіл Файнштэйн, Дзюша Раманаў, Усевалад Гакель. У розны час з Грабеншчыковым таксама супрацоўнічалі: Майк Навуменка, Сяргей Курохін, Алег Сакмараў, Барыс Рубекін, Эдмунд Шклярскі, Яўген Губерман, Аляксандр Кандрашкін, Аляксандр Ляпін, Пётр Трашчанкоў, Іван Варапаеў, Андрэй Рэшацін, Сяргей Шчуракоў і многія іншыя. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia