Акліматызацыя

Акліматыза́цыя (ад лац.: ac (ad) — да, для і стар.-грэч.: κλίμα — клімат) — працэс прыстасавання арганізмаў да новых умоў існавання.

Акліматызацыя жывёл і раслін ажыццяўляецца праз няспадчынную змену абмену рэчываў у межах нормы рэакцыі арганізма (натуралізацыя) або пад уплывам натуральнага адбору праз змену генетычнай структуры віду (адаптацыя).

Акліматызаванымі лічацца віды, здольныя даваць у прыродных умовах паўнацэннае патомства і самастойна падтрымліваць сваю колькасць. Акліматызацыю выкарыстоўваюць як метад эксперыментальных даследаванняў або разглядаюць як комплекс мерапрыемстваў па мэтанакіраваным усяленні віду ў новыя месцы жыхарства для ўзбагачэння мясцовай флоры і фауны, увядзення ў культуру і развядзення (інтрадукцыя) ці аднаўлення ў раёнах былога пашырэння (рэакліматызацыя).

На Беларусі акліматызаваны некаторыя віды раслін (конскі каштан, клён амерыканскі, псеўдаакацыя, лубін шматлісты і інш.) і жывёл (андатра, янотападобны сабака, амерыканская норка, фазан, сярэбраны карась, амерыканскі сомік, чудскі сіг, сырок і інш.).

Акліматызацыя чалавека — складаны сацыяльна-біялагічны працэс, у якім вялікую ролю адыгрывае актыўны працэс стварэння сацыяльна арганізаванага асяроддзя працы і побыту, прыстасавання да кліматычных умоў.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya