Аксамітныя ручкі
«Аксамітныя ручкі» (італ.: Mani Di Velluto) — італьянскі камедыйны фільм 1979 года, рэжысёрскага дуэта Кастэлана і Піпала, з Адрыяна Чэлентана і Элеанорай Джорджы ў галоўных ролях. СюжэтІнжынер Гвіда Квілер разбагацеў на продажы браніраванага шкла для ювелірных крам, яго багацце ацэньваецца ў 12 мільярдаў лір (383 000 долараў па курсе 1978 года). Але сваім шклом ён раззлаваў страхавыя кампаніі і рабаўнікоў. Жонка (і яе палюбоўнік) хоча з ім развесціся і забраць усе яго грошы. Падчас сустрэчы са сваёй дзяўчынай Гвіда расказвае ёй, што пасля разводу ён стане зусім бедным і хоча пачаць усё спачатку. Аднак дзяўчыну цікавіць толькі яго банкаўскі рахунак, і яна сыходзіць ад яго. У пагоні за каханай, якой Гвіда хацеў вярнуць забытую сумачку, ля мапеда, на якім ён ехаў, адмаўляюць тармазы, і Гвіда падае ў фантан. У гэты час сям’я злодзеяў, якая едзе за ім на машыне, прымае Квілера з сумкай у руках за дылетанта, які скраў сумачку. Пасля падзення Квілера ў фантан сям’я злодзеяў, не знайшоўшы ў яго пры сабе дакументаў, вырашае адвезці яго да сябе дадому. У сям’і злодзеяў дзядуля сядзіць у турме, унучка — кішэнніца, а яе брат друкуе фальшывыя грошы. Гвіда прыгадвае, што прыгожая зладзейка аднойчы абакрала яго ў метро. Паліцыя лічыць, што Квілера скралі дзеля выкупу. Гвіда збягае дадому, але працягвае сустракацца з дзяўчынай. Інжынеру даводзіцца прыкідвацца, што ён бедны злодзей, каб заваяваць сімпатыю дзяўчыны. Ён прыдумляе розныя рабаванні і махінацыі, каб ёй спадабацца. Але аднойчы яна даведваецца яго сапраўднае імя… У ролях
Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia