Адрыяна Чэлентана
Адрыяна Чэлентана (італ.: Adriano Celentano; 6 студзеня 1938, Мілан, Італія[4]) — італьянскі музыкант, кінаакцёр, эстрадны спявак, кампазітар і кінарэжысёр. Таксама грамадскі дзеяч і вядучы тэлепраграм. У Італіі атрымаў мянушку «Molleggiato» (італ.: на спружынах[5]) — за сваю манеру рухацца на сцэне. Чэлентана з’яўляецца адным з самых паспяховых і ўплывовых выканаўцаў у гісторыі італьянскай музыкі — за ўсю сваю кар’еру ён выканаў каля 600 песень[6][7], выпусціў сорак адзін студыйны альбом агульным тыражом 150 мільёнаў экземпляраў[8][9], а таксама зняўся больш чым у сарака кінафільмах. Біяграфія1938—1960: Раннія гады![]() Адрыяна чэлентана нарадзіўся ў дзень Бефаны (свята жартаў і розыгрышаў) 6 студзеня 1938 года ў Мілане[4], на Віа-Глюк 14 (італ.: Via Gluck, 14)[заўв 1]. Ён стаў пятым дзіцём у сям’і, якая пераехала з Апуліі ў пошуках працы. У момант яго нараджэння маці Адрыяна споўнілася ўжо сорак чатыры гады. У Мілане Адрыяна правёў сваё дзяцінства і юнацтва. У дванаццацігадовым узросце кінуў школу[10] і, бо яго сям’я жыла бедна, пачаў працаваць у гадзіннікавай майстэрні[11]. Фільмаграфія
Заўвагі
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia