Аксельбант![]() Аксельбант[1] (польск.: akselbant, ад ням.: Achsel — плячо і ням.: Band — стужка) — ніцяны плецены шнур (пазалочаны, пасярэбраны або каляровы) з металічнымі наканечнікамі. ГісторыяУжывалі ў армейскай амуніцыі з пачатку XVII стагоддзя у Францыі, затым у іншых арміях краін Еўропы. Служыў першапачаткова адзнакай членаў прыдворнай варты і прыдворнай світы манархаў, затым генералаў, афіцэраў генеральнага штаба і жандармерыі. Выраб аксельбантаў ці плеценых шнуроў быў наладжаны на Слуцкай мануфактуры ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзя[1]. ВыкарыстаннеПрышпільваецца звычайна да правага (радзей левага) пляча пад пагонам (эпалетам). У арміях многіх замежных краін — прыналежнасць формы адзення ад’ютантаў, афіцэраў генштаба, жандараў, а таксама асабовага складу некаторых часцей. Ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь — прыналежнасць параднай формы адзення ганаровай варты, удзельнікаў ваенных парадаў. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia