Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі (2020)Закон Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі — федэральны закон Злучаных Штатаў Амерыкі, які дазваляе ўладам ЗША не прызнаваць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 9 жніўня 2020 года, а таксама не дазваляе прызнаваць А. Лукашэнка законна абраным лідарам Беларусі[1]. Закон, які быў прадстаўлены дэпутатам ад штата Нью-Джэрсі Крысам Смітам[2], быў прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША, Сенатам — 21 снежня[3]. Прэзідэнт ЗША Д. Трамп падпісаў закон 28 снежня 2020 года. Закон заклікае да правядзення ў краіне новых прэзідэнцкіх выбараў, якія адпавядаюць стандартам АБСЕ, і да неадкладнана вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі. Акрамя іншага, ЗША адмаўляюцца прызнаць любую інтэграцыю Беларусі ў так званую «Саюзную дзяржаву» разам з Расіяй і пад яе кантролем. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia