Палата Прадстаўнікоў ЗША
Палата Прадстаўнікоў ЗША (англ.: The United States House of Representatives) — ніжняя палата Кангрэсу ЗША. У ёй прадстаўлены кожны штат прапарцыйна колькасці насельніцтва. Колькасць месцаў у палаце пастаянная і складае 435, хоць Кангрэс мае права змяняць колькасць месцаў. Кожны прадстаўнік штата займае сваё месца на працягу двухгадовай кадэнцыі і можа быць перавыбраны неабмежаваную колькасць разоў. Кіраўніком палаты з'яўляецца спікер, які выбіраецца членамі палаты. Складанне і паўнамоцтвы кангрэса ўстаноўлены ў першым артыкуле Канстытуцыі ЗША. Пры гэтым не выкарыстоўваюцца паняцці верхняя і ніжняя палаты. Асноўнай функцыяй Палаты з'яўляецца прыняцце федэральных законаў, гэта значыць такіх законаў, якія дзейнічаюць на тэрыторыі ўсіх штатаў. Білі, прынятыя ў Палаце, таксама праходзяць абмеркаванне ў Сенаце і візаванне Прэзідэнтам, перш чым стануць законам. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia