Акулінка (археалагічныя помнікі)
Акулінка — археалагічныя помнікі: гарадзішча і 2 могільнікі каля в. Акулінка (Мазырскі раён, Гомельская вобласць). ГарадзішчаЗнаходзіцца на ўсходняй ускраіне вёскі, ва ўрочышчы Гарадок. Мясцовая назва Акунь-гарадок. Пляцоўка памерам 80х45 м выцягнута ўздоўж карэннага берага р. Прыпяць, вышыня 20 м над поймай. З заходняга і ўсходняга бакоў умацавана ровам глыбінёй 0,6 м і валам вышынёй 0,8 м, з паўднёвага боку вал знесены, роў засыпаны, з паўночнага — вал падмыты ракой і абсыпаўся. У 1957 г. абследавалі Л. Д. Побаль, у 1961 г. П. Ф. Лысенка, у 1976 г. У. Ф. Ісаенка. Культурны пласт 0,5 м. Знойдзены крамянёвыя прылады працы, наканечнікі стрэл, ляпная кераміка, рэшткі ганчарнага посуду XII — XIII стст. Датуецца II ст. да н.э. — II ст. і належыць носьбітам зарубінецкай культуры. Могільнік—1Знаходзіцца за 600 м на паўднёвы ўсход ад гарадзішча, ва ўрочышчы Лоўчык, 32 курганы вышынёй 0,2—0,4 м, дыяметрам 2—3 м. Даследаваў 4 курганы ў 1961 г. П. Ф. Лысенка. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах галавой на захад. Знойдзены 4 скроневыя кольцы. Належыць дрыгавічам. Могільнік—2Знаходзіца за 1 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, ва ўрочышчы Капцы. 20 курганоў вышынёй 0,5 м, дыяметрам 3—6 м, 3 насыпы вышынёй 2—2,5 м, дыяметрам 12—14 м. Выявілі ў 1960 г. У. Ф. Ісаенка і І. М. Цюрына, абследавалі ў 1961 г. П. Ф. Лысенка, у 1976 г. У. Ф. Ісаенка. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia