Акупацыя. Містэрыі
«Акупа́цыя. Містэ́рыі» — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Андрэем Кудзіненкам у 2003 годзе пры ўдзеле студый «Навігатар» і «XXI».[2] Сюжэт
Фільм складаецца з ўступлення і некалькіх навэл, звязаных паміж сабой агульнымі героямі і падзеямі, і паказанымі не ў храналагічным парадку. Твор, дзеянне якога адбываецца ў 1942 годзе, пачынаецца з дакументальных кадраў часоў нямецкай акупацыі Беларусі, у якіх паказваецца разбурэння, бедствы, злачынствы нацыстаў супраць мірнага насельніцтва, а таксама арганізацыя імі Беларускай краёвай абароны. Пасля дакументальных здымак з’яўляюцца двое беларускіх паліцаяў, якія едуць у санях. Адзін з іх спявае песні з савецкіх фільмаў, а затым кажа, што пасля вайны збіраецца здымаць кіно, але «не савецкае або нямецкае, а наша, беларускае». Другі адказвае, што «ніякага беларускага кіно ніколі не было, няма, і не будзе». Скразным персанажам усіх містэрый з’яўляецца партызанскі ваяка Штыркін у выкананні Аляксандра Колбышава. У першай частцы яго забіваюць, але ён «уваскрасае»: гісторыі ідуць у адваротным парадку[3]. Містэрыя першая. «Адам і Ева»Вясковы хлопец Адам (Аляксандар Малчанаў), які йшоў у партызаны, застаецца на хутары ў абдымках каханай. Ён трапляе ў пастку жаночых чараў і забівае свайго правадніка Штыркіна. Містэрыя другая. «Маці»Нямая жанчына ратуе параненага нацыста, які замяняе ёй сына, што загінуў. Містэрыя трэцяя. «Бацька»Маленькі хлопчык так імкнецца адшукаць зніклага бацьку, што прыводзіць у дом людзей, якія забіваюць яго айчыма і маці. У ролях
Здымачная група
Прэм’ераЗабаронены да паказу ў Беларусі ў 2004 годзе, пракатнае пасведчанне вярнулі ў 2010 годзе. Беларуская прэм’ера карціны на вялікім экране адбылася 15 лютага 2010 года ў кінатэатры «Піянер» у рамках кінаклуба «Формула кіно». Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia