Акучнік![]() Аку́чнік, сошка, абганя́лка, баразняк, лакальныя назвы — распашнік, ральнік — земляробчая прылада для пракладкі міжрадковых разор і акучвання бульбы. Прататыпам акучніка было старажытнае рала, якое аказалася зноў запатрабаваным з пашырэннем культуры бульбы. Крыху ўдасканаленае, яно ўяўляла адназубую сошку з жалезным нарогам і сіметрычнымі крыламі-«палічкамі». На паўночным усходзе Беларусі бульбу акучвалі звычайна двурогай сахой, з якой здымалі паліцу. Часам паліцу або драўляны цурбан трохвугольнай формы замацоўвалі паміж сашнікоў. Сучасны акучнік — жалезны, яго рабочая частка складаецца з сіметрычнага лемяша і авальных крылаў, што расхінаюцца па шырыні разоры; глыбіня разор рэгулюецца рычажным элементам на канцы градзіля (дышла) і даўжынёй пастронкаў. У акучнік звычайна запрагаюць каня. Тыпы акучнікаў
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia