Капланцы
Капла́нцы[1] (трансліт.: Kaplancy) — вёска ў Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці Беларусі, на рацэ Клява[2]. Цэнтр Капланецкага сельсавета. Месціцца за 10 км на паўднёвы ўсход ад горада Беразіно, за 111 км ад Мінска. ГісторыяРанняя гісторыя. Вялікае Княства ЛітоўскаеГэтыя землі былі заселены ў старажытнасці, пра што сведчаць курганны могільнік (цяпер 5 насыпаў) за 0,5 км ад паўднёвай ускраіны вёскі і гарадзішча за 0,2 км па паўднёвы ўсход ад вёскі[3]. Маёнтак Капланцы паводле пісьмовых крыніц вядомы з 1596 года, калі ён уваходзіў у склад Аршанскага павета[4]. У 1670 годзе згадваецца як фальварак у Аршанскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. У канцы XVIII стагоддзя вёска і маёнтак у валоданні віленскага капітула[6]. У 1788 годзе на месцы старой драўлянай царквы, якая згарэла ў 1771 годзе, была пабудавана прыходская царква імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы (разабрана ў 1940-я)[3]. Пад уладай Расійскай імперыі![]() У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У 1800 годзе было сяло і гаспадарскі двор, драўляная ўніяцкая царква Пакрова Багародзіцы, плябанія, карчма, млын на рацэ Клява, сукнавальня, памешчыцкая ўласнасць[3]. У XIX стагоддзі ўласнікам быў Сахараў[7]. 9 сакавіка 1807 года на сродкі святара Сымона Аксінькевіча адкрыта Божынскае свецкае вучылішча для дзяцей бедныя дваран і грэка-уніяцкага духавенства. Паводле інвентароў 1845 года ў складзе маёнтка Капланцы (уладанне С. Ясенскага) уваходзілі фальварак і паселішча Божын, вёскі Мілашава, Елеанорава, Ядліна, да маёнтка Капланцы 2 адносіліся хутар і вёска Валоўніца (разам 792 жыхары, 105 цяглых двароў, 5 агароднікаў). У карыстанні сялян былі 144 валы, 197 кароў, 438 свіней, памешчыку належала 950 дзесяцін пашы, 2 хлебазапасныя магазіны. Пасля 1861 года ў Пагосцкай воласці Ігуменскага павета. У 1884 годзе адкрыта перасоўная царкоўна-прыходская школа (у 1890 годзе вучыліся 23 хлопчыкі). Паводле перапісу 1897 года ў сяле была прыходская царква, прытулак, хлебазапасны магазін, піцейны дом, былі аднайменныя маёнтак і сядзіба[3]. У 1913 годзе маёнткам Капланцы валодала Вольга Васілеўская, дачка папярэдняга ўладальніка генерал-маёра Сахарава[8], было 625 дзесяцін зямлі[9].
Найноўшы час![]() З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з лютага 1919 года — у Савецкай Расіі, у складзе Магілёўскага павета Гомельскай губерні. За часамі савецка-польскай вайны ў Капланцах месціўся штаб дывізіі Чырвонай Арміі і шпіталь[10]. У ліпені 1920 года ў баях каля вёскі загінулі 25 чырвонаармейцаў (пахаваны на могілках)[10]. З 10 жніўня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1923 годзе ў нацыяналізаваным маёнтку створана садова-агранамічная гаспадарка, 24 верасня 1924 года закладзена сельскагаспадарчае кааператыўнае таварыства. З 20 жніўня 1924 года вёска — цэнтра Капланецкага сельсавета Бярэзінскага раёна Барысаўскай, з 9 чэрвеня 1927 года да 26 чэрвеня 1930 года Менскай акруг. У канцы 1920-х гадоў на базе царкоўна-прыходскай школы была створана 4-гадовая школа, якая месцілася ў будынку, пабудаваным на сродкі вяскоўцаў у 1902 годзе[10]. У 1930 годзе праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас «Пераможац», у 1936 годзе пабудавана грамадская лазня. З 20 лютага 1938 года ў Магілёўскай вобласці. У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У 1942 годзе акупацыйная адміністрацыя расстраляла 5 вяскоўцаў. У красавіку 1943 і чэрвені 1944 гадоў вёска часткова спальвалася ў ходзе карных аперацый[3]. Пасля вайны вёска адноўлена. З 20 верасня 1944 года ў Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў Чэрвеньскім раёне, з 6 студзеня 1965 года зноў у Бярэзінскім раёне. У 1969 годзе 8-гадовая школа пераўтворана ў сярэднюю[10]. Насельніцтва
Славутасці![]() ![]()
МемарыялыВядомыя асобы
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia