Акушэрскія шчыпцы![]() Акушэрскія шчыпцы — медыцынскі інструмент у выглядзе адмысловых шчыпцоў для вымання галоўкі плоду падчас родаў у чалавека. У цяперашні час гэты інструмент ўжываюць даволі рэдка ў сувязі з вялікай колькасцю ускладненняў, якія ўзнікаюць з прычыны яго выкарыстання. Паказаннем да прымянення з'яўляюцца сітуацыі, калі натуральных выганяльных сіл парадзіхі недастатоква, каб выштурхнуць вонкі плод, а галоўка плода знаходзіцца ў тазу, прычым гэтае прамаруджванне пагражае небяспекай маці або дзіцяці. У мінулым адсутнасць падобнага інструмента ў акушэрскім наборы каштавала жыцця тысячам немаўлятаў і маці. Вынаходства шчыпцоў адносяць да 1723 г., калі генцкі хірург Пальфін (Palfyn) прадставіў Французскай акадэміі інструмент, які складаўся з двух прамых, не перакрыжавальных «лыжак», якія злучаліся пасродкам ланцужкоў. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia