Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыіАкісля́льна-аднаўле́нчая рэа́кцыя — хімічная рэакцыя са змяненнем ступені акіслення элементаў, якія ўваходзяць у састаў рэагуючых рэчываў. У акісляльна-аднаўленчых рэакцыях адбываецца пераход валентных электронаў ад адных атамаў да іншых. ПрыкладыПадзяляецца на дзве паўрэакцыі: 1) Акісленне: 2) Аднаўленне: Акісленне, аднаўленнеУ акісляльна-аднаўленчых рэакцыях электроны ад адных атамаў, малекул ці іонаў пераходзяць да другіх. Працэс аддачы электронаў — акісленне. Пры акісленні ступень акіслення павялічваецца: Працэс далучэння электронаў — аднаўленне. Пры аднаўленні ступень акіслення паніжаецца: Атамы ці іоны, якія ў гэтай рэакцыі далучаюць электроны з’яўляюцца акісляльнікамі, а якія аддаюць электроны — адноўнікамі. Асноўная цяжкасць у састаўленні ўраўненняў для акісляльна-аднаўленчых рэакцый заключаецца ў падборы каэфіцыентаў. Пры гэтым акрамя балансу колькасці атамаў розных элементаў у правай і левай частцы ўраўнення ўлічваюць змяненне ступеней акіслення атамаў. Пры гэтым колькасць далучаных акісляльнікам электронаў павінна быць роўнаю з колькасцю страчаных аднаўляльнікам. На гэтых прынцыпах распрацавалі спецыяльныя фармалізаваныя працэдуры падбору каэфіцыентаў: метад электроннага балансу і метад паўрэакцый. Акісляльна-аднаўленчыя рэакцыі надзвычай шырока распаўсюджаны ў прыродзе і прамысловасці. Яны з’яўляюцца асноваю такіх працэсаў як гарэнне, работа хімічных крыніц току, карозія металаў, жыццядзейнасць жывых арганізмаў. Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia