Ала Мікалаеўна Сопікава
Ала Мікалаеўна Сопікава (24 студзеня 1963, ст. Салянка, Нарыманаўскі раён, Астраханская вобласць, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў. БіяграфіяНарадзілася 24 студзеня 1963 года на ст. Салянка Нарыманаўскага раёна Астраханскай вобласці (РСФСР). Скончыла Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава, настаўнік матэматыкі. Працавала настаўнікам у Высокскай сярэдняй школе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці; настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі, намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце Азярніцкай сярэдняй школы Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці; настаўнікам інфарматыкі сярэдняй школы № 4 г. Слоніма; намеснікам дырэктара сярэдняй школы № 9 г. Слоніма; галоўным спецыялістам, намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі Слонімскага раеннага выканаўчага камітэта; дырэктарам сярэдняй школы № 9 г. Слоніма. З'яўлялася дэпутатам Слонімскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць шостага склікання, старшынёй савета дырэктараў устаноў адукацыі Слонімскага раёна. Лаўрэат конкурсу «Жанчына года Гродзенскай вобласці» ў намінацыі «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва» і прэміі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта «Чалавек года Гродзеншчыны — 2011». У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання. УзнагародыУзнагароджана Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асабістае жыццёЗамужам, мае дваіх дзяцей. ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia