Нарыманаўскі раён
Нарыма́наўскі раён — раён у складзе Астраханскай вобласці, які знаходзіцца на захад ад яе адміністрацыйнага цэнтра. Уключае 11 сельскіх саветаў і гарадское паселішча горад Нарыманаў. ГеаграфіяРаён размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Астраханскай вобласці. На захадзе ён мяжуе з Рэспублікай Калмыкія, з якой ідзе тэрытарыяльная спрэчка за тры ўчасткі зямлі каля рэгіянальнай мяжы. Нарыманаўскі раён займае плошчу 6 125 км². Раён з’яўляецца часткай Прыкаспійскай нізіны. ГісторыяНарыманаўскі раён быў створаны ў 1931 годзе як татара-нагайская нацыянальная адміністрацыйная адзінка. Населеныя пунктыНайбуйнейшы населены пункт раёна і яго адміністрацыйны цэнтр — горад Нарыманаў (11 139 чал.), які стаіць на беразе Волгі на паўночным усходзе раёна. Сярод іншых буйных паселішчаў раёна можна вылучыць Старакучарганаўку (6 343 чал.), Салянку (5 332 чал.), Трусава (1 738 чал.) — сёлы, якія прымыкаюць да гарадской мяжы Астрахані і функцыянуюць як яе прыгарады. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia