Албанская мафія

Албанская мафія ці албанская арганізаваная злачыннасць — агульныя назвы для разнастайных злачынных арганізацый, якія базуюцца ў Албаніі ці складаюцца з албанцаў. За межамі Албаніі распаўсюджана на тэрыторыі ЗША і ў Еўрапейскім саюзе. У дадзеным выпадку тэрмін «мафія» не мае на ўвазе, што ўся албанская злачынная дзейнасць каардынуецца і рэгулюецца агульным кіруючым органам са штаб-кватэрай у Албаніі, Косаве, Паўночнай Македоніі ці інш.

Гісторыя

Пасля падзення камуністычнага рэжыму ў Албаніі ў пачатку 1991 года албанская мафія атрымала сувязь з астатнім светам, што прывяло да яе пашырэння на міжнароднай арэне.

Вайна ў Косаве адыграла важную ролю ў павышэнні прысутнасці албанскай мафіі ў Еўропе. Традыцыйна гераін транспартаваўся ў Заходнюю Еўропу з Турцыі праз Сербію, Харватыю і Славенію. Гэты маршрут быў зачынены з-за вайны, і албанскія банды гарантавалі бяспечны маршрут праз зону баявых дзеянняў. У час вайны этнічныя албанцы масава атрымлівалі статус бежанцаў у Еўропе. Гэтым скарысталіся бандыты, якія стварылі злачынны сіндыкат, галоўным чынам у Германіі і Швейцарыі, спецыялізуючыся на гандлі гераінам[1].

Згодна з паведамленнем Упраўлення па барацьбе з наркотыкамі ЗША, албанская мафія з’яўляецца ключавым гандляром у «балканскай сувязі» (Стамбул — Бялград) трафіка гераіну. У 1985 годзе праз «балканскі маршрут» прыпадала ад 25 % да 40 % гераінавага трафіка ў ЗША[2].

У 1999 годзе камітэт сената ЗША абвясціў, што асноўная частка фінансавання «Арміі вызвалення Косава» паступае ад крымінальных сувязяў[3].

У 2000 годзе, па звестках Інтэрпала, існавала сувязь паміж палітычнымі, ваеннымі ўтварэннямі Косава і албанскай арганізаванай злачыннасцю[4].

У папулярнай культуры

  • Албанскія бандыты «прысутнічаюць» у дацкім фільме en:Pusher III.
  • У 2008 годзе выйшаў фильм Люка Бесона «Закладніца». Галоўны герой супрацьстаіць албанскай мафіі, якая з мэтай продажу выкрала яго дачку ў Парыжы.
  • У гульні Grand Theft Auto IV  (англ.) прысутнічае албанская мафія.
  • У серыяле «Law and Order: Criminal Intent» албанская мафія выкрадала дзяцей і жанчын.
  • Падзеі французскага фільма «Асінае гняздо  (фр.)» (Nid de guêpes) разварочваюцца вакол албанскага крымінальнага кіраўніка.
  • Заснаваны на рэальных фактах дзейнасці албанскай мафіі ў Антверпене фільм «Дасье „К“» (Dossier K, 2009) рэжысёра Яна Верхейена.

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya