Славенія
Славе́нія (славенск.: Slovenija), Рэспу́бліка Славе́нія (славенск.: Republika Slovenija) — дзяржава на поўдні Цэнтральнай Еўропы. На захадзе мяжуе з Італіяй, на поўначы — з Аўстрыяй, на паўночным усходзе — з Венгрыяй, на ўсходзе і поўдні — з Харватыяй, а на паўднёвым захадзе мае выхад да Адрыятычнага мора. Назва краіны паходзіць ад этноніма — славенцы. Член ААН, Еўрасаюза і НАТА, Шэнгенскага пагаднення. ГісторыяРанняя гісторыяСлавянскія продкі сучасных славенцаў аселі на тэрыторыі краіны ў VI ст. н. э. У VII ст. яны ўтварылі Карантанію, якая стала адной з першых славянскіх дзяржаў. У 745 годзе Карантанія ў абмен на ваенную дапамогу прызнала пратэктарат з боку франкаў, захаваўшы пры гэтым фармальную незалежнасць да свайго распаду ў 1180. Уплыў франкаў спрыяў хрысціянізацыі славенцаў. Каля 1000 года былі напісаныя Brizinski spomeniki, першы пісьмовы дакумент на славенскай мове. У складзе Аўстрыйскай імперыіУ XIV ст. тэрыторыя сучаснай Славеніі патрапіла пад уладу Габсбургаў і ў наступным увайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Славенія была падзеленая на тры правінцыі: Краньскую, Горышку і Штаерску. Перасоўванне гандлёвых шляхоў і Трыццацігадовая вайна ў XVII ст. спрыялі эканамічнаму заняпаду Славеніі, але ў XVIII ст. гаспадарчае развіццё ізноў актывізавалася: вытворчасць розных тавараў павялічылася, сельскагаспадарчай прадукцыі стала больш адсоткаў на 60. Разгарнуўся нацыянальны асветніцкі рух. Гэты перыяд атрымаў назву Славенскае Адраджэнне У 1809—1813 гг. вялікая частка Славеніі ўваходзіла ў склад Ілірыйскіх правінцый. У XIX ст., асабліва падчас і пасля Рэвалюцый 1848—1849 гг. у Славеніі развіваецца нацыянальны рух (цэнтр — Крайна). Міжваенны перыядУ 1918 годзе распалася Аўстра-Венгрыя, у выніку чаго Італія захапіла вобласці Прыморска і Істра, а таксама частку Далмаціі. Астатняя частка славенскіх земляў увайшла ў ізноў утворанае Каралеўства Сербаў, Харватаў і Славенцаў, якое ў 1929 было пераназвана ў каралеўства Югаславія. У 1941 годзе пасля нападу дзяржаў восі на Югаславію, Італія анэксавала тэрыторыю да Любляны, а Германія астатнюю тэрыторыю з горадам Марыбар. У складзе СФРЮКаралеўства Югаславія распалася падчас Другой сусветнай вайны, а Славенія ўвайшла ў склад сацыялістычнай Югаславіі, што было абвешчана 29 лістапада 1945. У 1947 годзе ад Італіі да Славеніі былі далучаныя спрадвечныя славенскія землі Абална-Крашка і Горышка. Па выніках праведзенага рэферэндума Славенія абвясціла незалежнасць ад СФРЮ 25 чэрвеня 1991. Славенія — адзіная краіна, якая выйшла з СФРЮ практычна без кровапраліцця. Вайна за незалежнасцьВайна за незалежнасць працягвалася дзесяць дзён, падчас 72 баявых кантактаў, страты ЮНА склалі 45 чалавек забітымі, 146 параненымі, 4693 вайскоўцаў і 252 супрацоўніка федэральных службаў былі ўзятыя ў палон; страты славенскіх сіл самаабароны склалі 19 забітых (9 камбатантаў, астатнія — цывільныя асобы) і 182 параненых. Таксама загінулі 12 грамадзян замежных дзяржаў, у асноўным кіроўцы на службе міжнародных транспартных кампаній. Быў выведзены з ладу 31 танк (сюды ўвайшлі і спаленыя, і пашкоджаныя), 22 транспартныя бронемашыны, 172 транспартных сродку і 6 лятальных апаратаў. ПалітыкаГеаграфічныя даныяЭканомікаТранспартНасельніцтваКультураАдукацыяГл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia