Алег Буткевіч
Алег Чэслававіч Буткевіч (18 сакавіка 1972, Браслаў, Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі дзеяч, Біскуп Віцебскі (з 2013 года). Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі (з 14 красавіка 2021 года)[1]. БіяграфіяНарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браславе. Бацька, Чэслаў Буткевіч, быў шматгадовым старшынёй браслаўскай парафіяльнай рады[2]. Скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт па спецыяльнасці інжынер-механік[3]. Падчас вучобы ў Мінску наведваў службы свайго земляка, кс. Міхала Сапеля[4]. Затым паступіў у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне (1994). Яго духоўнымі айцамі ў семінарыі былі кс. Міхал Варанецкі, кс. Тадэвуш Вышыньскі, кс. Ежы Лявінскі. «Гледзячы на гэтых людзей я разумеў, што хрысціянства і служэнне Богу вартыя таго каб прысвяціць гэтаму жыццё», — згадвае сваіх духоўнікаў біскуп Буткевіч[4]. Прэсвітарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года; прасвітар Віцебскай дыяцэзіі. Выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў Наваполацку і Мёрах, абавязкі пробашча парафіі ў Бешанковічах і Уле. З 2003 года выконвае абавязкі пробашча парафіі Святога Антонія Падуанскага ў Віцебску і Віцебскага дэкана. 29 лістапада 2013 года прызначаны біскупам Віцебскай дыяцэзіі. Біскупскае пасвячэнне здзейсніў апостальскі нунцый у Беларусі Клаўдзіа Гуджэроці 18 студзеня 2014 года. 3 чэрвеня 2015 года Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі абрала біскупа Алега Буткевіча сваім віцэ-старшынёй. 14 красавіка 2021 года ён быў абраны старшынёй Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. Погляды12 жніўня 2020 года, у час гвалтоўных разгонаў пратэстаў супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, выступіў са зваротам, дзе сярод іншага заявіў[5]:
У гэтым жа звароце віцебскі біскуп напісаў[6]:
Сям’яМае дзвюх малодшых сясцёр Алу і Ганну — абедзве манашкі-еўхарысткі[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia