Алег Васілевіч Свірыдаў
Алег Васілевіч Свіры́даў[1] (руск.: Олег Васильевич Свиридов; нар. 18 сакавіка 1951) — вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі, доктар хімічных навук (1994). БіяграфіяНарадзіўся ў сяле Варон-Лазоўка (Хлевенскі раён Ліпецкай вобласці Расіі). У 1972 годзе скончыў Варонежскі дзяржаўны ўніверсітэт. Кандыдацкую дысертацыю абараніў у 1980 годзе. З 1974 года працуе ў Інстытуце біяарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2000 годзе ўзначаліў лабараторыю хіміі бялковых гармонаў. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па даследаванні фізіка-хімічных уласцівасцей і біялагічных функцый гармоназвязваючых глікапратэінаў плазмы крыві і тканак чалавека, распрацоўцы імунадыягнастычных сродкаў і гарманальных лекавых прэпаратаў. Аўтар шэрагу патэнтаў. Сфрод апублікаванага:
УзнагародыЛаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР 1988 года. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia