Алег Анатолевіч Стральчонак
Алег Анатолевіч Стральчо́нак[2] (18 кастрычніка 1947, Кобрын, Брэсцкая вобласць — 5 сакавіка 2010) — беларускі вучоны ў галіне біяарганічнай хіміі і біяхіміі гармонаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 1994 года). БіяграфіяУ 1970 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. З 1970 па 1973 гады праходзіў падрыхтоўку ў мэтавай аспірантуры Інстытута арганічнай хіміі імя М. Д. Зялінскага Акадэміі навук СССР. У 1973 годзе быў накіраваны на працу ў аддзел біяарганічнай хіміі Інстытута фізіка-арганічнай хіміі Акадэміі навук БССР. Пасля пераўтварэння аддзела ў Інстытут біяарганічнай хіміі ў 1974 годзе Алег Анатолевіч працягнуў працу ў інстытуце. У 1974—1979 гадах старшы інжынер, малодшы навуковы супрацоўнік, старшы навуковы супрацоўнік, з 1979 года загадчык лабараторыі. З 1988 па 2000 гады А. Стральчонак займаў пасаду дырэктара Інстытута біяарганічнай хіміі НАН Беларусі. У 2000—2010 гадах працаваў у Швецыі, у фармацэўтычнай фірме «Oasmia», дзе кіраваў даследаваннямі і распрацоўкамі. Навуковая дзейнасцьПад кіраўніцтвам А. А. Стральчонка 10 чалавек абаранілі кандыдацкія дысертацыі. Ім апублікавана больш за 180 навуковых прац, у тым ліку каля 40 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў на вынаходствы. Займаўся даследаваннямі ў галіне хіміі гармонаў і гарманальнай рэцэпцыі. Даследаваў структурную арганізацыю і заканамернасці функцыянавання мембранных сістэм распазнавання гармон-глікапратэінавых комплексаў. Выявіў новыя носьбіты біялагічнай інфармацыі, вырашыў праблему стварэння комплексу сродкаў імунахімічнага мікрааналізу для ацэнкі функцыянальнага стану органаў і сістэм арганізма чалавека. Разам з групай навукоўцаў стварыў навуковыя і тэхнічныя асновы, распрацаваў тэхналогіі, арганізаваў серыйны выпуск і ўкараніў у медыцынскую дыягнастычную практыку набору рэагентаў для радыеімуннага аналізу (Дзяржаўная прэмія БССР 1988 года). Удзельнічаў у рабоце Камітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, Рэспубліканскага навуковага савета па праблемах прагназавання навукова-тэхнічнага прагрэсу пры камісіі Кабінета Міністраў Рэспублікі Беларусь, уваходзіў у склад рэдкалегіі часопіса «Весці НАН Беларусі», серыя «Хімічныя навукі». Выбраныя навуковыя працы
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia