Алег Мікалаевіч Зайцаў
Алéг Мікалàевіч Зáйцаў (нар. 18 лістапада 1968, Наваполацк, Віцебская вобласць) — беларускі рускамоўны журналіст, выдавец і літаратар. БіяграфіяНарадзіўся ў 1968 годзе ў горадзе Наваполацку Віцебскай вобласці. Служыў у памежных войсках (Чырвоназнамённай сярэднеазіяцкай памежнай акругі) ў Туркменістане на мяжы з Іранам (за добрасумленную службу быў узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік пагранвойск» II ступені). Літаратурны дэбют адбыўся ў рэспубліканскай газеце «Комсомолец Туркменистана» ў 1987 годзе. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1990 годзе стаў членам літаб’яднання «Полацкая галіна». На пятым курсе ініцыяваў праз дэканат стварэнне паўгадовых літаратурных курсаў. Майстар-клас па вершаскладанні на іх вяла выпускніца Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага, паэтэса і драматург С. П. Бартохава, па мастацкай прозе — доктар філалагічных навук, прафесар, празаік, публіцыст Б. В. Стральцоў, па літаратурнай крытыцы і літаратуразнаўстве — акадэмік, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, літаратуразнавец, крытык і пісьменнік У. В. Гніламёдаў. Мае пасведчанне выпускніка курсаў. З 1994 года па 1996 год А. Зайцаў працаваў карэспандэнтам у газеце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі «На страже». Быў атэставаны ў пасадзе лейтэнанта міліцыі. З 1994 па 2009 гады з’яўляўся намеснікам старшыні Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна». З 1996 года — член Беларускага саюза журналістаў. Журналісцкая дзейнасцьМатэрыялы А. Зайцава як пазаштатнага карэспандэнта перыядычна публікуюцца ў рэспубліканскіх СМІ, такіх як часопісы «Беларуская думка», «Родник», газеты «Советская Белоруссия», «Знамя Юности», «Рэспубліка», «Звязда», «Чырвоная Змена», «Дело №», «Свободные новости плюс» і інш. У газеце «Знамя Юности» ў 1990 годзе Зайцаў А. М. упершыню дэбютаваў у якасці літаратурнага крытыка з разгорнутай анатацыяй на калектыўны зборнік паэзіі палачан «Сумерки» («Похожие, но разные миры…»). У свой час Алег Зайцаў браў інтэрв’ю і ў расійскіх зорак эстрады, такіх як Аляксандр Разенбаўм («Я не изменил своим темам и своим убеждениям») і Таццяна Аўсіенка («Надо верить в лучшее») для газеты «Рэспубліка». У журналістыцы выступае таксама пад псеўданімам Мікіта Огнеў. Выдавецкая дзейнасцьУ 1994 годзе ў якасці галоўнага рэдактара газеты «Мужской клуб» выпусціў тры нумары гэтага выдання. З верасня 1996 да чэрвеня 2011 года, з невялікімі перапынкамі, працаваў галоўным рэдактарам газеты «Вестник культуры», друкаванага органа Беллітсаюза «Полацкая галіна». З 1996 па 2000 гады Зайцаў узначальваў рэдакцыю газеты «Ячменный голос». З 2000 года — заснавальнік і выдавец вытворча-практычнага часопіса «Империя напитков», з 2004 года — вытворча-практычнага часопіса «Молочный продукт», з 2005 года — вытворча-практычнага часопіса «Кумпячок». З 2004 па 2006 гады — галоўны рэдактар і выдавец часопіса «Западная Двина». Разам з С. Скрыпкай быў сузаснавальнікам часопісаў «Ресторанный бизнес» (праіснаваў да 2008 года), «Молочный продукт», «Бакалейный ряд» (праіснаваў да 2008 года). З 2004 па 2008 гады па сумяшчальніцтве працаваў галоўным рэдактарам Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Литература и рынок» (выпускала часопісы «Западная Двина», «Молочный продукт», «Ресторанный бизнес»). У 2006 годзе кампаньёны разыйшліся і раздзялілі праекты. У Зайцава А. М. ва ўласнасці засталіся часопісы «Империя напитков», «Молочный продукт», «Кумпячок». З 2000 па 2008 гады — кіраўнік установы «Рэдакцыя газеты „Вестник культуры“». У агульнай складанасці з’яўляецца заснавальнікам, галоўным рэдактарам і выдаўцом дзесяці сродкаў масавай інфармацыі, палова якіх выходзіць і ў цяперашні час. Маючы ліцэнзію на выданне мастацкай літаратуры, установа «Литературный свет», узначальваная Алегам Зайцавым, за перыяд 2009—2010 гадоў выпусціла шэсць кніг паэзіі, тры кнігі мастацкай прозы і дзве кнігі па літаратуразнаўстве. Частка з іх была выдадзена дзякуючы дабрачыннай дзейнасці самога А. Зайцава. З 2010 года Зайцаў А. М. зноў узначаліў літаратурна-публіцыстычны часопіс «Западная Двина». А з ліпеня 2011 года пачаў выпуск уласнай тэматычнай газеты «Слово писателя».
Літаратурная дзейнасцьАрганізаваў у Мінску дзве рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі: «Беларуская рускамоўная літаратура ў кантэксце сучаснай беларускай культуры» [1](2004) і «Прафесійны беларускі пісьменнік: міфы і рэальнасць»[2](2006), на якіх таксама выступіў з дакладамі. Удзельнік васьмі калектыўных зборнікаў вершаў, зборніка прозы, чатырох літаратурных альманахаў, дзвюх літаратурных анталогій. У 2010 годзе выйшла трэцяя аўтарская кніга паэзіі А. Зайцава «Координаты смысла»[3]. Да 65-годдзя перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне быў апублікаваны расказ «Фабрика безумия»[4]. З 2008 года — дырэктар культурна-асветніцкай установы (выдавецтва) «Литературный свет». З 2009 года — старшыня Беларускага літаратурнага саюза «Полацкая галіна».
Грамадская дзейнасцьУ 1991 годзе Алег Зайцаў узначаліў літаратурнае аб’яднанне «Мысль и слово». У 1993-м — Мінскае літаратурнае аб’яднанне «Полацкая галіна» (газеты «Знамя Юности» № 188(12136), 10.11.1993 года, с.3; «Рэспубліка» № 224(511), 16.11.1993 г., с.3; «Добры вечар» № 65(749), 06.04.1994 г., с. 3). У 1994 годзе, у новай якасці, прымае ўдзел у «круглым стале» пра сучасны стан грамадства, культуры і мастацтва, арганізаваным часопісам «Беларуская думка» (артыкул «Выйсце падкажа час», часопіс «Беларуская думка» № 10, 1994 г.). Два гады вядзе паэтычную рубрыку «Находка» у газеце МУС «На страже». У 1998—1999 гадах — член журы Рэспубліканскага паэтычнага конкурсу для дзяцей і моладзі «Чароўны ліхтарык», арганізатары — Дзяржаўны камітэт па справах моладзі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканская газета «Знамя Юности». У 1994 годзе выступае ў прэсе з ініцыятывай стварэння рэспубліканскага творчага саюза пісьменнікаў. 18 лістапада, шмат у чым дзякуючы і яго высілкам, у Полацку праходзіць Устаноўчы з’езд Беллітсаюза «Полацкая галіна». Члены саюза тройчы абіраюць яго на пасаду намесніка старшыні дадзенай арганізацыі. А з лістапада 2009 года Зайцаў становіцца на чале пісьменніцкага саюза. У 2003, 2005 гадах — старшыня, а з 2007 года — пастаянны член журы Міжрэгіянальнага літаратурнага конкурсу «Паэт-Артыст». У 2006—2007 гадах неаднаразова выступае як пісьменнік і выдавец у цыкле сустрэчаў на тэлеперадачы «Паэты за круглым сталом» Полацкага кабельнага тэлеканала «Скіф-Полацк», які вёў паэт Аляксандр Раткевіч. У красавіку 2007 года прымае ўдзел з дакладам «Досвед узаемадзеяння творчых саюзаў і бізнес-супольнасці на прыкладзе Беллітсаюза „Полацкая галіна“» ў Міжнароднай канферэнцыі «Культура і прадпрымальніцтва ў сучасным свеце». З 2010 года з’яўляецца пастаянным членам журы Міжнароднага фестывалю літаратуры і культуры «Славянскія традыцыі»[5], у рамках якога пасябраваў і падтрымлівае цесныя творчыя кантакты са Станіславам Айдынянам і актывам Паўднёварускага саюза пісьменнікаў на чале з паэтам Сяргеем Главацкім, а таксама пісьменнікамі Аляксандрам Каржом, Уладзімірам Спектарам, Валерыем Басыравым, Львом Рабчыкавым, Ірынай Сілецкай, Вольгай Ільніцкай, Ільёй Рэйдэрманам і іншымі. Інтэрв’ю з Зайцавым апублікаваны ў часопісах «Женский журнал» [6], «Западная Двина», газетах «Знамя Юности», «Бердянск Деловой» (Украіна), «Беларуская маладзёжная» і інш. Біяграфія Зайцава размешчана ў энцыклапедыях: «КТО есть КТО в Республике Беларусь. Люди дела» (Мн., Энциклопедикс, 1999 — С. 193—194) і «Деловой мир СНГ», том 1 (Мн., Энциклопедикс, 2001 — С. 79-80). Масмедыя пра аўтара і яго творчасць
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia