Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі
Алег Нічыпаравіч Шаблоўскі (нар. 24 жніўня 1948, Мінск) — беларускі фізік, спецыяліст у галіне гідрагазадынамікі і цеплафізікі. Доктар фізіка-матэматычных навук (1994), старшы навуковы супрацоўнік (1974), прафесар (1996). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1999). БіяграфіяНарадзіўся 24 снежня 1948 года ў Мінску. Скончыў Томскі дзяржаўны ўніверсітэт імя В. У. Куйбышава (механіка-матэматычны факультэт, 1971; аспірантура, 1974), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2001). Працаваў у Томскім дзяржаўным універсітэце (1974—1981; НДІ прыкладной механікі і матэматыкі, старшы навуковы супрацоўнік); Гомельскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце імя П. В. Сухога (з 1981, машынабудаўнічы факультэт, кафедра «Тэхнічная механіка», дацэнт, з 1983 — загадчык кафедры «Механіка»). Навуковыя інтарэсы: механіка суцэльнага асяроддзя; газавая дынаміка; гідрадынаміка; цеплафізіка. Узнагароды
Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia