Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога
Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога (ГДТУ імя П. В. Сухога) — вышэйшая навучальная ўстанова тэхнічнага профілю ў Гомелі. ГісторыяЗаснаваны ў 1968 годзе як агульны факультэт Беларускага ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга політэхнічнага інстытута пры ВА «Гомсельмаш». З 1973 года — Гомельскі філіял Беларускага політэхнічнага інстытута. З 1981 года — Гомельскі політэхнічны інстытут. У 1995 годзе інстытуту прысвоена імя выдатнага беларускага авіяканструктара Паўла Восіпавіча Сухога, у 1998 годзе інстытут ператвораны ва ўніверсітэт і атрымаў цяперашнюю назву. СтруктураПадрыхтоўка спецыялістаў вядзецца па 22 спецыяльнасцях і 25 спецыялізацыях. Ва ўніверсітэце 7 факультэтаў і 1 інстытут: Ва ўніверсітэце 30 кафедраў. На дзённым аддзяленні навучаецца каля 4 тысяч чалавек, на завочным — каля 5 тысяч. Універсітэт мае тры вучэбныя корпусы (корпус № 1 (галоўны) з’яўляецца адным з будынкаў, афіцыйна зацверджаных сімваламі горада), лабараторны корпус цяжкага абсталявання (ЛКЦА), культурна-спартыўны комплекс, комплекс адкрытых спартыўных пляцовак, студэнцкі прафілакторый, тры інтэрнаты. Рэктары [1]
Вядомыя выкладчыкі
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia