Алена Іванаўна Ківейша (5 снежня 1932, хутар Львоўшчына, Навагрудскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларуская эканамістка. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1989).
Біяграфія
Скончыла Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава (спецыяльнасць «Эканоміка сельскай гаспадаркі», 1954), Інстытут эканомікі АН СССР (аспірантура, 1957).
Працавала ў Інстытуце эканомікі АН БССР, Беларускім навукова-даследчым інстытуце эканомікі і арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці, Мінскай дзяржаўнай абласной сельскагаспадарчай доследнай станцыі, ЦНДІМЭСГ Нечарназёмнай зоны СССР, Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце (з 1967, прафесар кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК).
Навуковыя інтарэсы: праблемы эканомікі кормавытворчасці, зямельных адносін і аграрнай рэформы ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомікі.
Бібліяграфія
- Проблемы повышения экономической эффективности кормопроизводства в системе агропромышленного комплекса (на примере БССР) : диссертация … доктора экономических наук : 08.00.22 : утверждена 08.04.1988 / Кивейша Елена Ивановна. — Минск, 1986.
- Пути снижения себестоимости молока (на примере совхозов БССР) : автореферат диссертации … кандидата экономических наук / Е. И. Кивейша. — Москва, 1958.
- Кивейша Е. И., Тонкович В. С. Экономика предприятий и отраслей АПК : Учеб. пособие для студентов вузов по спец. «Экономика и упр. пр-вом» / [В. С. Тонкович, Е. И. Кивейша, Л. Ф. Догиль и др.] ; Под общ. ред. проф. В. С. Тонковича, доц. Л. Ф. Догиля. — Минск : БГЭУ, 1996. — 261 с. ; 21 см.
Зноскі
- ↑ а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі — С. 246.
Літаратура
- Ківе́йша Алена Іванаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 246. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Кивейша Елена Ивановна // Белорусский государственный экономический университет в биографиях преподавателей и выпускников : 75 лет, 1933―2008. — Минск, 2008. — С. 98—99.
- Кивейша Елена Ивановна // Аграрно-экономическая мысль Беларуси начала 21 века: персональный состав, направления исследований и научные результаты. — Минск, 2006. — С. 32—34.
- Земля — основа нашей жизни : [Е. И. Кивейша] / Э. Корнилович // Эканаміст : газета Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта. — 2013. — 7 сакавіка. — Сведения доступны также по Интернету: http://www.bseu.by/economist/4(999).pdf