Віктар Сцяпанавіч Танковіч
Віктар Сцяпанавіч Танко́віч[2] (нар. 16 красавіка 1934) — вучоны, эканаміст, кандыдат эканамічных навук (1963[2], 1962[3]), прафесар (1993[2], 1995[3], дацэнт з 1965[3]). БіяграфіяНарадзіўся ў вёсцы Карытніца Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Скончыў 8 класаў Ільянскай сярэдняй школы. У 1956 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі імя В. У. Куйбышава па спецыяльнасці «Эканоміка сельскай гаспадаркі». З 1956 года працаваў у Інстытуце эканоміі Акадэміі навук БССР. З 1963 года В. С. Танковіч у Белрускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі (зараз Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт): старшы выкладчык, з 1965 года[3] дацэнт, з 1995 года[3] — прафесар кафедры эканомікі і кіравання прадпрыемствамі АПК. У 1982, 1986 і 1989 гадах прафесар Камагуэйскага дзяржаўнага ўніверсітэта і адначасова кансультант Міністэрства сельскай гаспадаркі Рэспублікі Куба[3]. Навуковая дзейнасцьВ. С. Танковіч аўтар 125 навуковых публікацый, пяці манаграфій[3]. Удзельнічаў у падрыхтоўцы трох падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў. Падрыхтаваў 14 кандыдатаў эканамічных навук, у тым ліку двух грамадзян Кубы[3]. Навуковыя працы па праблемах эканамічнага механізму гаспадарання ў аграпрамысловым комплексе, рэфармавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, іх адаптацыі да рынку. Сярод апублікаванага:
Гамадская дзейнасць
Узнагароды
ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia