Алена Аляксандраўна Кацішонак
Алена Аляксандраўна Кацішонак (руск.: Еле́на Алекса́ндровна Катишо́нок; 1950, Рыга, Латвійская ССР) — руская пісьменніца, паэтка і перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў 1950 годзе i да 1991 года жыла ў Рызе. Скончыла філалагічны факультэт Латвійскага ўніверсітэта. Пасля эміграцыі жыве ў Бостане, выкладае рускую мову, займаецца рэдактарскай працай, перакладамі. Дэбютавала зборнікам вершаў «Блакнот» у 2005 годзе. У 2006 годзе выйшаў першы раман «Жылі-былі стары і старая». Літаратурная аглядальніца, член журы прэміі Рускі Букер 2009 года Мая Кучэрская адзначыла, што «неверагоднае чалавечае абаянне, бездакорная мова і глыбіня гэтай кнігі робяць яе выхад светлай падзеяй»[2]. Падводзячы вынікі 2009 літаратурнага года, вядомы крытык Андрэй Немзер пісаў: «Букераўскае журы ўвяло ў шорт-ліст і тым самым актуалізавале… раман Алены Кацішонак…, па-мойму, адзін з лепшых твораў у прозе адыходзячага дзесяцігоддзя»[3]. Раман атрымаў прэмію Ясная Паляна 2011 года ў намінацыі «XXI стагоддзе»[4]. У 2008 годзе ў суаўтарстве з Яўгенам Палагашвілі выходзіць «Паляванне на фазана» — сплаў фатаграфій з вершамі, ім сугучнымі. У 2009 годзе выходзіць другі раман «Супраць гадзіннай стрэлкі». Андрэй Немзер заўважыў аб бостанскім выданні: «Алена Кацішонак дапісала сваю кнігу. Пра бабулю. Пра жыццё. Пра каханне. Сорамна будзе, калі застанецца яна непрачытанай». «Супраць гадзіннай стрэлкі» трапляе ў доўгі спіс прэміі «Вялікая кніга» 2010 года і абедзве кнігі, нарэшце, выдаюцца ў Маскве і знаходзяць свайго масавага чытача. Андрэй Немзер: «Галоўнымі падзеямі прозы-2010 я лічу раман Алены Кацішонак „Супраць гадзіннай стрэлкі“ (працяг не менш выдатнага рамана „Жылі-былі стары і старая“; абодва выпусціла „Времям“ у канцы года)…». У 2010 годзе выходзіць новая кніга вершаў «Парадак слоў» (кароткі спіс бунінскай прэміі 2012 года). У 2011 годзе — трэці раман «Калі сыходзіць чалавек». Раман уключаны ў доўгі спіс прэміі «Вялікая кніга» 2011 года. У 2014 годзе выходзіць чацвёрты раман «Святло ў вакне». Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia