Online Computer Library Center
Online Computer Library Center, Inc. (OCLC) — амерыканская некамерцыйная кааператыўная і навукова-даследчая арганізацыя, якая ставіць за мэту «палепшыць доступ да інфармацыі, якая захоўваецца ў бібліятэках па ўсім свеце, і знайсці спосабы скарачэння расходаў для бібліятэк пасродкам супрацоўніцтва»[2]. Арганізацыя была заснавана 6 ліпеня 1967 года як некамерцыйны Ohio College Library Center (у перакладзе з англ. — «Бібліятэчны цэнтр каледжа Агая»)[3]. Больш за 72 тысяч бібліятэк у 170 краінах і тэрыторыях выкарыстоўваюць паслугі OCLC для пошуку, набыцця, каталагізацыі, запазычання і захавання бібліятэчных матэрыялаў[4]. Арганізацыя была заснавана Фрэдам Кілгурам, галаўны офіс знаходзіцца ў Дабліне, штат Агая, ЗША. ПаслугіOCLC падае ўсім жадаючым бібліяграфічную, анатацыйную і паўнатэкставую інфармацыю. OCLC і бібліятэкі, якія ўваходзяць у яго склад, сумесна ствараюць і падтрымліваюць WorldCat — OCLC Online Union Catalog, найбуйнейшы ў свеце бібліяграфічны каталог (online public access catalog, OPAC). WorldCat захоўвае запісы з публічных і прыватных бібліятэк па ўсім свеце. Праграма Open WorldCat захоўвае матэрыялы, якія належаць бібліятэкам, у базу даных WorldCat OCLC, даступную праз пошукавыя сістэмы, бібліяграфічныя і кнігагандлёвыя сайты. У кастрычніку 2005 года тэхнічны персанал OCLC пачаў вікі-праект, што дазволіла чытачам дадаваць каментарыі і структураваныя палі інфармацыі, звязаныя з любым запісам WorldCat. OCLC валодала цэнтрам захавання мікрастужак і аблічбоўкі OCLC Preservation Service Center[5], з галаўным офісам у Бетлехем, штат Пенсільванія, ЗША. Цэнтр быў прададзены Backstage Library Works у 2009 годзе. Базы даных анлайнOCLC мае базу даных для каталагізацыі і пошуку, якая выкарыстоўваецца бібліятэкарамі і грамадскасцю. База змяшчае запісы ў фармаце машыначытальнай каталагізацыі (MARC, MAchine Readable Cataloging), які выкарыстоўваецца па ўсім свеце бібліятэчнымі каталагізавальнікамі, якія выкарыстоўваюць OCLC як інструмент каталагізацыі. Запісы, створаныя ў фармаце MARC, затым загружаюцца ў мясцовыя бібліятэчныя каталожныя сістэмы. Гэта дазваляе бібліятэкам знаходзіць і загружаць звесткі пра матэрыялы і дадаваць іх у мясцовы каталог без працяглага працэсу каталагізацыі кожнага матэрыялу асобна. Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia