Алена Аляксееўна Карпенка
Алена Аляксееўна Карпенка (укр.: Олена Олексіївна Карпенко; нар. 16 верасня 1981, Кіеў, УССР) — украінская спявачка, кампазітар і паэт, член Нацыянальнага таварыства пісьменнікаў (2013) і Нацыянальнага таварыства журналістаў Украіны (2014). Піша і выконвае музыку ў многіх стылях, а менавіта: джаз, блюз, рок, этна, класіка. Выступае з канцэртамі ва Украіне і за яе межамі. БіяграфіяВучылася на гуманітарным факультэце (1998—2002) і на магістарскай праграме «Журналістыка» (2002…2005) у Нацыянальным універсітэце «Кіева-Магілянская акадэмія», а таксама на вакальным факультэце Нацыянальнай музычнай акадэміі Украіны імя Пятра Іванавіча Чайкоўскага у класе прафесара Г. Сухарукавай і дацэнта Л. Гармаш (2003—2007). У 2011 годзе па запрашэнні старшыні Савета Еўропы дала сольны канцэрт у Страсбургу ў гонар дваццатай гадавіны незалежнасці Украіны. У 2015 годзе аўтарскай песняй «Оранта» Solomia завяршала аб’яднаны паказ украінскіх дызайнераў падчас тыдня моды ў Нью-Ёрку. Песня «Русалка» (словы Тараса Шаўчэнкі, музыка Алены Карпенкі) гучыць у дакументальным фільме «Сэрца мамы. Гангадзэ» (рэжысёр Вячаслаў Бягун, 2015). З 2015 года Алена Карпенка з’яўляецца членам журы прэстыжнага міжнароднага літаратурнага конкурсу раманаў, п’ес, кінасцэнарыяў, песеннай лірыкі і твораў для дзяцей «Каранацыя слова» (Украіна). У 2016 годзе Алена Карпенка выступіла з дабрачынным канцэртным турам у ЗША. Усе сродкі ад канцэртаў былі перададзеныя на карысць дзяцей, якія страцілі каго-небудзь з бацькоў падчас ваенных дзеянняў на ўсходзе Украіны. Публікацыі![]() Кнігі:
Публікацыі ў альманахах, анталогіях і зборах:
Дыскаграфія У музычным багажы-тры сольныя аўтарскія альбомы:
Сінглы:
УзнагародыПераможца і лаўрэат нацыянальных, міжнародных і сусветных конкурсаў па літаратуры, вакале і кампазіцыі, а менавіта:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia