Алена Анатолеўна Бараноўская
Алена Анатолеўна Бараноўская (нар. 27 красавіка 1967, г. Мінск) — беларуская мастачка. БіяграфіяНарадзілася 27 красавіка 1967 года ў Мінску ў сям'і беларускага мастака Анатоля Бараноўскага. Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут на аддзяленні станковага жывапісу[1] ў 1990 годзе. Вучылася ў А. Бараноўскага, В. Грамыкі, М. Меранкова. Удзельніца мастацкіх выставак з 1986 года[2]. Член Беларускага саюза мастакоў з 1991 года. Жыве ў г. Мінску[2]. З 2006 года выкладае ў гімназіі-каледжы мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка. ТворчасцьПрацуе ў станковым жывапісе ў жанры пейзажа, а таксама партрэта. Асноўныя творы: палотны «Азёрны край», «Далягляды», «Восень», «Блакітны май», «Восень на Свіслачы», «Дарогамі вясны», «Бабіна лета», «Зіма», «Веснавы зачын», «Шыпшына», «Аўтапартрэт з сынам». Творы знаходзяцца ў фондах БСМ[2], Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Светлагорскай карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава (Беларусь), у зборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у прыватных калекцыях ЗША, Японіі, Германіі, Расіі, Італіі, ПАР, Польшчы, Ізраіля, Швейцарыі[1]. УзнагародыУзнагароджана залатым медалём Міністэрства культуры СССР (1990)[2], граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2013), граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за актыўную творчую дзейнасць (2015), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2017)[3]. Сям'яУ шлюбе з беларускім мастаком Віталём Герасімавым мае сына Глеба, таксама мастака. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia