Алена Віктараўна Сцяжкіна
Алена Віктараўна Сцяжкіна (укр.: Олена Вікторівна Стяжкіна; 28 лютага 1968, Данецк, Украінская ССР) — украінская пісьменніца і гісторык. БіяграфіяНарадзілася 28 лютага 1968 года ў Данецку ў сям’і дактароў. У 1985 годзе з адзнакай скончыла данецкую школу № 2 і паступіла на гістарычны факультэт Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Пасля заканчэння універсітэта паступіла ў аспірантуру. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму «Культурныя працэсы ў Данбасе ў 1960 — пачатку 1990-х гадоў» і пачала працаваць на кафедры гісторыі славян гістарычнага факультэта Данецкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Паралельна ў якасці журналісткі і копірайтэра супрацоўнічала з газетамі, а таксама забаўляльнымі часопісамі Данецка. Артыкулы Алены Сцяжкінай публікаваліся ў газетах «Экспресс», «Московский комсомолец в Донбассе», «Аэронет», «День и ночь». У гэты ж час яна захапляецца літаратурнай дзейнасцю, публікуючы свае першыя творы ў раздзеле «Самвыдат» анлайн-бібліятэкі. Свае першыя творы яна публікуе пад псеўданімам Алена Юрская. Друкавалася ў часопісах «Крещатый Яр», «Натали», «День и ночь», «Знамя». У 2003 годзе абараніла доктарскую дысертацыю на тэму «Жанчыны ў гісторыі ўкраінскай культуры другой паловы XX стагоддзя». У 2014 годзе ў сувязі з узброеным канфліктам на ўсходзе Украіны з’ехала з Данецка. З 2014 года з’яўляецца членам выканаўчага савета Украінскага цэнтра Міжнароднага ПЭН-клуба[2], членам праўлення Украінскай асацыяцыі даследчыкаў гісторыі жанчын (з 2014 года), членам Украінскай асацыяцыі вуснай гісторыі[3]. У 2014 годзе заснавала грамадскі рух «Дэакупацыя. Вяртанне. Адукацыя». Сузаснавальнік бюлетэня «Говорит Донбасс» (2014—2016). Замужам, мае сына і дачку. Бібліяграфія
Узнагароды
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia