Алена Глебаўна Лукашанец
Алена Глебаўна Лукаша́нец (нар. 18 жніўня 1956, Тамбоў, РСФСР) — беларускі мовазнаўца. Кандыдат філалагічных навук (1982), дацэнт (1993), прафесар. БіяграфіяСкончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Структурна-прыкладная лінгвістыка», 1978), Інстытут рускай мовы АН СССР (аспірантура, 1981). У 1984—1996 гадах працавала ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя М. Танка (старшы выкладчык, дацэнт); у 1996—1999 гадах у Нацыянальным інстытуце адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (старшы навуковы супрацоўнік); з 1999 года — у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце (дацэнт, прафесар кафедры агульнага мовазнаўства). 30 кастрычніка 2020 год пайшла з МДЛУ ў знак салідарнасці з адлічанымі і звольненымі на фоне пратэстаў у Беларусі[1]. Навукова-даследчыцкая дзейнасцьНавуковыя інтарэсы: агульнае мовазнаўства, руская мова, сацыялінгвістыка. Сям’яУ шлюбе з мовазнаўцам Аляксандрам Лукашанцам. Сын Сяргей — кандыдат гістарычных навук, Дзмітрый — кандыдат біялагічных навук. Выбраная бібліяграфія
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia