Тамбоўская вобласць
Тамбо́ўская во́бласць[4] (руск.: Тамбовская область) — суб’ект Расійскай Федэрацыі, які размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі краіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тамбоў. Створана 27 верасня 1937 года. ГеаграфіяТамбоўская вобласць знаходзіцца ў паўднёвай частцы Усходне-Еўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окска-Данской раўніны (вышыня да 219 м). Плошча тэрыторыі — 34,5 тыс. км². У асноўным гэта нізінная раўніна з вышынёй 150 м над узроўнем мора. Рэльеф палогахвалісты, раздзелены балкамі і ярамі. Карысныя выкапні: радовішча «Цэнтральнае» 887 млн м³ ільменіт—руціл—цырконіевых пяскоў з 4 % утрыманнем металаў і магчыма прамысловым утрыманнем золата каля сяла Нікольскае Расказаўскага раёна Фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінеральныя фарбы, торф. Найболей вядомыя радовішчы пяску — Тамбоўскае, Полкаўскае. Па тэрыторыі вобласці працякае каля 1400 рэк, рэчак і ручаёў. Найболей значныя рэкі — Цна (басейн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басейн Дона). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама парадку 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб’ёмам вады 534,5 млн м³. Тамбоўская вобласць знаходзіцца ў зоне лесастэпу. Глебы — чарназёмы тыповыя магутныя, на поўначы — шэрыя лясныя глебы. Па далінах і балках — лугава-чарназёмныя і тарфяна-балотныя. Лясы (асноўныя пароды — хвоя, дуб, клён, ліпа, ясень, бяроза, асіна) займаюць каля 1/10 тэрыторыі. Захаваліся заяц-русак, лісіца, тхор, грызуны. На тэрыторыі Тамбоўскай вобласці — Варонінскі запаведнік. НасельніцтваНасельніцтва вобласці — 1130,4 тыс. чал. (2006) (1144.8 — 2005). Шчыльнасць насельніцтва: 32,8 чал./км² (2006) (33,4 — 2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 57,6 % (2006) (57,5 % — 2005). Насельніцтва практычна монанацыянальна: большасць рускія (96,5 %).
Вобласць падзяляецца на 23 раёны, буйнейшый гарады — Тамбоў, Мічурынск, Расказава, Маршанск.
Вядомыя асобы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia