Алена Дзмітрыеўна Бялова
Алена Дзмітрыеўна Бялова (у дзявоцтве Новікава; нар. 28 ліпеня 1947, Савецкая Гавань, Хабараўскі край, РСФСР) — савецкая фехтавальшчыца на рапірах, 4-разовая алімпійская чэмпіёнка, шматразовая чэмпіёнка свету і СССР[2], адзіная алімпійская чэмпіёнка (сярод жанчын) у індывідуальным відзе ў гісторыі савецкага і расійскага фехтавання. Кандыдат педагагічных навук (1979)[2], прафесар (1993). БіяграфіяСкончыла Мінскі педагагічны інстытут імя М. Горкага ў 1971 годзе. З 1979 года — выкладчык Мінскага педагагічнага інстытута[2]. Выступала за «Дынама» Мінск. Перад Алімпійскімі гульнямі ў Мехіка ў 1968 выйшла замуж за спартсмена Вячаслава Бялова і ўзяла яго прозвішча, пад якім выступала да заканчэння спартыўнай кар’еры ў 1980 годзе. За ўклад у сусветны алімпійскі рух і высокія спартыўныя дасягненні ўзнагароджана трафеем да 100-годдзя МАК за алімпійскія ідэалы (1994), Срэбным ордэнам МАК (1997). Экс-рэкардсменка па колькасці заваяваных залатых алімпійскіх медалёў па фехтаванні на рапірах сярод жанчын, была ўключана ў Кнігу рэкордаў Гінэса (у 2008 годзе ў Пекіне Бялову абыйшла знакамітая італьянка Валянціна Вецалі, якая заваявала сваё 5-е золата). Другі муж Алены — кампазітар Валерый Іваноў, які напісаў у яе гонар «Рамантычны вальс». У цяперашні час Бялова — прафесар кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры[3]. Узнагароды
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia