Алена Дзмітрыеўна Квітніцкая
Алена Дзмітрыеўна Квітніцкая (руск.: Елена Дмитриевна Квитницкая; 8 кастрычніка 1919, Масква — 5 ліпеня 1981) — рускі савецкі гісторык архітэктуры. Кандыдат тэхнічных навук (1947). БіяграфіяСкончыла Маскоўскі архітэктурны ўніверсітэт (1941), працавала ў Цэнтральным НДІ прамысловых збудаванняў (1941—1947) і Цэнтральным НДІ тэорыі і гісторыі архітэктуры (1948—1981). Пахавана на Пятніцкіх могілках у Маскве. ДзейнасцьАўтар шматлікіх прац па гісторыі архітэктуры Беларусі, у якіх разглядала пытанні планіроўкі і забудовы гарадоў і мястэчак, а таксама крэпасцей. Упершыню даследавала вялікую колькасць помнікаў жылой, грамадскай і культавай архітэктуры. Была членам рэдкалегіі навуковых зборнікаў «Архітэктурная спадчына»[1] (руск.: "Архитектурное наследство") і «Праблемы гісторыі архітэктуры народаў СССР» (руск.: Проблемы истории архи¬тектуры народов СССР), адным з аўтараў энцыклапедыі «Мастацтва краін і народаў свету» (руск.: "Искусство стран и народов мира", т. 1, М., 1962), «Усеагульнай гісторыі архітэктуры» (руск.: "Всеобщая история архитектуры", т. 6. — М., 1968)[2] ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia