Алена Міхайлаўна Дзікавіцкая
Алена Міхайлаўна Дзікавіцкая (нар. 3 снежня 1960, Орша Віцебскай вобласці) — беларускі палітык. БіяграфіяСкончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка па спецыяльнасці «Дашкольнае выхаванне». Працоўную дзейнасць пачала статыстыкам Барысаўскага гарадскога камітэта ЛКСМБ. Працавала выхавацелем дзіцячых садоў № 26 і 30 горада Барысава, псіхолагам дзіцячага сада № 9 горада Тэрмеза Рэспублікі Узбекістан. Займала пасаду дырэктара дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва» Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. З’яўлялася дэпутатам Пухавіцкага раённага Савета дэпутатаў, старшынёй камісіі па сацыяльных пытаннях. Выбіралася дэпутатам Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання. УзнагародыМае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь[1]. Зноскі |
Portal di Ensiklopedia Dunia