Алена Раманаўна Ляшковіч
Алена Раманаўна Ляшковіч (нар. 1961(?), Сасноўшчына, Вілейскі раён) — беларускі музеязнавец. БіяграфіяНарадзілася ў вёсцы Сасноўшчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці ў сям’і Рамана Юльянавіча і Юзэфы Іосіфаўны Ляшковічаў[1]. Вучылася ў Даўгінаўскай сярэдняй школе. Скончыла ў 1986 годзе гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[2]. У 1986—1991 гадах працавала навуковым супрацоўнікам Рэспубліканскага навукова-метадычнага цэнтра народнай творчасці і культасветработы. З 1991 па 2007 год — лабарант лабараторыі праектавання і прагназавання развіцця культуры, метадыст сектара арганізацыі вучэбна-метадычнай работы, навуковы супрацоўнік лабараторыі музейнай дзейнасці Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры[2]. З 2007 года — дырэктар Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы[2]. Звольнена 4 студзеня 2022 года з ініцыятывы наймальніка. Як паведаміў Reform.by, спасылаючыся на свае крыніцы з музейных колаў, прычынай звальнення Ляшковіч стала яе прынцыповая адмова звальняць сваіх супрацоўнікаў з надуманых «палітычных» прычын[3]. УзнагародыУзнагароджана спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2013)[1]. Навуковая дзейнасцьАўтар шэрагу навуковых публікацый па пытаннях купалазнаўства[2]. Сям’яНявесткай Алены Ляшковіч з’яўляецца незалежная журналістка Наталля Лубнеўская[3]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia