Алена Уладзіміраўна Мікуліч
Алена Уладзіміраўна Мікуліч (нар. 21 лютага 1977, Мінск) — беларуская вяслярка ў акадэмічным веславанні. Выступала за зборную Беларусі па акадэмічным веславанні ў другой палове 1990-х гадоў. Бронзавая прызёрка летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года ў Атланце, чэмпіёнка свету, шматразовая пераможца этапаў Кубка свету, рэспубліканскіх і маладзёжных рэгат. На спаборніцтвах прадстаўляла горад Мінск, заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. БіяграфіяНарадзілася 21 лютага 1977 года ў Мінску. Актыўна займацца акадэмічным веславаннем пачала ў раннім дзяцінстве, праходзіла падрыхтоўку на вяслярнай базе ў Мінску. У 1995 годзе прымала ўдзел у маладзёжным чэмпіянаце свету ў Познані, дзе заняла пятае месца ў заліку парных чацвёрак. Дзякуючы шэрагу ўдалых выступленняў удастоілася права абараняць гонар краіны на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года ў Атланце — у складзе каманды, куды таксама ўвайшлі вясляркі Марына Знак, Наталля Турок, Наталля Стасюк, Тамара Давыдзенка, Валянціна Скрабатун, Наталля Лаўрыненка, заваявала ў праграме ворных васьмёрак бронзавы медаль, прапусціўшы наперад толькі экіпажы з Румыніі і Канады. На розных этапах Кубка свету 1997 і 1998 гадоў Мікуліч неаднаразова станавілася пераможцай і прызёркай. У 1999 годзе на сусветным першынстве ў канадскім Сент-Катарынсе ўзяла золата ў бязрульных чацвёрках, абагнаўшы ў фінальным заездзе ўсіх сваіх саперніц. Пасля завяршэння спартыўнай кар’еры працавала дырэктарам мінскай спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву па акадэмічным веславанні. Цяпер працуе намеснікам дырэктара Мінскага гарадскога цэнтра алімпійскага рэзерву па лёгкай атлетыцы «Атлет»[3]. УзнагародыКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia