Акадэмічнае веславанне![]() ![]() Веслава́нне акадэмічнае — від вяслярнага спорту, гонкі на акадэмічных вёславых суднах. Акадэмічнае вёславае судна — спартыўная вузкая падоўжаная лёгкая вёславая лодка. Мае вынесеныя за барты на кранштэйнах уключыны для вёслаў і рухомыя банкі-сядзенні. Гонкі праводзяцца па прамой трасе галоўным чынам на 2000 м для мужчын і на 1000 м для жанчын. Спаборніцтвы праводзяцца на парных суднах (спартсмен вяслуе дзвюма вёсламі) — адзіночкі, двойкі, чацвёркі, і расхінных (кожны вяслуе адным вяслом) — двойкі, чацвёркі і васьмёркі, з рулявым (апрача адзіночкі) ці без яго. Акадэмічнае веславанне ўзнікла ў Англіі ў 1-й пал. ХІХ ст. Міжнародная федэрацыя веславання заснавана ў 1892. У праграме Алімпійскіх гульняў з 1900 (для жанчын з 1976), чэмпіянаты свету з 1962, Еўропы з 1893. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia