Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч
Алена Усцінаўна Галіневіч, замужам Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч (руск.: Елена Устиновна Голиневич / Елена Устиновна Шишкина-Голиневич; 1 кастрычніка 1868, Расійская імперыя — 1943 (?)[1]) — беларуская дваранка, выкладчыца, мастачка і скульптар Расійскай імперыі і СССР. Біяграфія![]() Нарадзілася 1 кастрычніка 1868 г. у Расійскай імперыі ў сям'і беларускага праваслаўнага двараніна, інжынера і архітэктара Усціна Мікалаевіча Галіневіча (1829—1893) і яго жонкі Вольгі Акімаўны, дачкі тытулярнага саветніка. Належала да беларускага праваслаўнага дваранскага роду Галіневічаў, які не меў уласнага дваранскага гербу, бо яшчэ ў канцы XVIII ст. у Расійскай імперыі Галіневічы належалі да святарскага саслоўя. Пасля заканчэння гімназіі выкладала маляванне. Праз год паступіла ў Санкт-Пецярбургскую малявальную школу Шцігліца. Са школы Шцігліца паступіла ў Маскоўскае вучылішча жывапісу, дзе займалася на малявальным аддзяленні ў Ісака Ілліча Левітана[2][3], а пасля ў скульптурнай майстэрні Сяргея Міхайлавіча Валнухіна[4][5]. Там была таксама вучаніцай і блізкай сяброўкай Ганны Сямёнаўны Галубкінай, скульптаршы[6]. Пасля заканчэння навучання ў вучылішчы ў 1893 г., пераехала ў Парыж (Францыя). Вярнуўшыся з Парыжа, паступіла выкладчыкам скульптуры ў Маскоўскае Строганаўскае вучылішча, дзе прапрацавала 15 гадоў. З 1890-х да 1917 г. працавала ў галіне дробнай пластыкі ў маскоўскім аддзяленні ювелірнай фірмы Фабержэ (Санкт-Пецярбург)[7][8]. Яе ювелірныя работы не падпісаны, а маюць фірмены знак Фабержэ[9]. Пісала пейзажныя акварэлі і акварэлі інтэр'ера[10]. Жыхарствавала ў Маскве на вуліцы Арбат дом 35[11]. ![]() ![]() У жніўні 1918 г. паміж Маскоўскім прафсаюзам скульптараў-мастакоў і аддзелам выяўленчым мастацтве Наркамасветы Расіі быў падпісаны дагавор на выкананне помнікаў у Маскве па ленінскім дэкрэце аб манументальнай прапагандзе. Тады ж складзены канчатковы спіс гэтых помнікаў. Яны былі размеркаваны паміж вядомымі і маладымі майстрамі. Алене Галіневіч-Шышкінай было даручана зваяць скультуру Георгія Пляханава[12]. Была членам маскоўскага мастацкага выставачнага аб'яднання "Аб'яднанае мастацтва" ("Объединённое искусство" (ОБИС)), існавалага ў 1925 г. у СССР, і ўдзельніцай выставак. Член Таварыства рускіх скульптараў і ўсіх яго выставак. Была ўдзельніцай выстаўкі "15 год РСЧА"[13]. Была блізкім чалавекам сям'і рускага скульптара Уладзіміра Мікалаевіча Дамагацкага (1876—1939), хроснай маці яго сына[14]. Пасля замужжа мела прозвішча «Шышкіна», а сучасная даведачная інфармацыя падае яе імя як «Алена Усцінаўна Шышкіна-Галіневіч». Вядомыя творы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia