Алена Цэпрынская
Але́на (Гэлена) Цэпры́нская (часам Цапрынская[1]; польск.: Helena Cepryńska[2]; літ.: Alena (часам Elena) Ceprinskaitė[3]; каля 1880, Случчына, Мінская губерня — 1930) — беларуская і літоўская пісьменніца, паэтка, драматург, публіцыстка. Пісала па-польску, па-літоўску, па-беларуску. БіяграфіяНарадзілася ў сям’і дробнага шляхціца на Случчыне. Жывучы ў Менску, ад 1908 года дыстанцыйна актыўна супрацоўнічала з віленскай польскамоўнай літуанафільскай газетай «Litwa», якую рэдагаваў віленскі польскамоўны шляхціч-літуанафіл Мячыслаў Давойна-Сільвястровіч, прапагатар далучэння польскамоўнай шляхты да літоўскага нацыянальнага руху. Магчыма, брала ўдзел у дзейнасці менскага Літоўскага таварыства ўзаемнай дапамогі, стварэнне якога ў 1909 годзе ініцыяваў менскі шляхціц Міхал Прушынскі. Таварыства аб’ядноўвала шляхту літуанафільскага напрамку (толькі за першы месяц існавання да яго далучылася было 40 чалавек), мела бібліятэку на літоўскай мове[4]. Вершы пісала па-польску (у газеце «Litwa» друкаваліся з 1908 г.)[5], па-літоўску (у літоўскамоўнай рыжскай газеце «Rygos Garsas», з 1910 г.), па-беларуску (у «Нашай Ніве», 1912 год)[6]. У 1911—1918 гадах, імаверна, жыла ў Вільні. У 1913 годзе працавала ў рэдакцыі польскамоўнай газеты «Lud». У першым жа лісце ў віленскую рэдакцыю газеты «Litwa» (датуецца «Мінск-Літоўскі, 4 лістапада 1908 г.») А. Цэпрынская, разам з прыкладзеным і апублікаваным у газеце вершам «О, мая Літва!», пісала[7]: ![]()
Пасля Першай сусветнай вайны супрацоўнічала з беларускім друкам у Вільні. У эміграцыйнай літоўскай прэсе ЗША — у газеце «Draugas» — Алена Цэпрынскайце (Цэпрынская) згадвалася як удалы прыклад літуанізаванай польскамоўнай беларускі[3]. Дакладны год смерці невядомы (прыблізна мяркуецца, што яна памерла ў 1930 годзе)[8]. ТворчасцьГалоўным чынам вядомая як паэтка, творца «вершаванай публіцыстыкі» і казак[9]. ![]() Друкавалася ў Мінску, Вільні, Львове, Рызе і Варшаве. Вершы прысвечаныя гістарычнай памяці пра Літву і прыгажосці Міншчыны (напрыклад, балада «Свіслачанка»[10], у якой творча перапрацавала сюжэт паэмы Адама Міцкевіча «Свіцязянка», перанёсшы яго на берагі Свіслачы). Як аўтарка пісала па-польску, па-літоўску, па-беларуску. Дэбютавала ў 1907 г. зборнікам вершаў на польскай мове «Poezje»[11]. У 1907 г. пераклала на беларускую мову верш М. Горкага «Песня астрожніка»[1]. З 1910 г. пачала пісаць па-літоўску — свае вершы і празаічныя творы друкавала ў газетах «Rygos Garsas» і «Draugas». У 1920-х гадах яе вершы і апавяданні на беларускай мове пад псеўданімам «Алёна» публікаваліся ў віленскіх выданнях — у часопісе «Авадзень», газетах «Сялянская ніва», «Krynica», «Bielaruskaja krynica». Бібліяграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia