Алена Юр’еўна Пятросава
Алена Юр’еўна Пятросава (7 лютага 1952 — 15 студзеня 2017) — беларускі даследчык гісторыі архітэктуры Беларусі. Кандыдат мастацтвазнаўства[1][2]. БіяграфіяНарадзілася 7 лютага 1952 года ў сям’і беларуса і армянкі. Атрымала архітэктурную адукацыю ў Беларускім політэхнічным інстытуце[3]. Працавала ў Інстытуце мастацтвазнаўства Акадэміі навук[1]. Займалася вывучэннем архітэктуры Беларусі, у прыватнасці неаготыкі[1]. Тэма яе кандыдатскай гучала як «„Готыка“ і неаготыка ў архітэктуры Беларусі: да пытання аб выкарыстанні гатычных формаў у архітэктуры Беларусі другой паловы XVIII — пачатку XX стст.»[4]. Суаўтарка кнігі «Помнікі архітэктуры Менску XVII — пачатку XX ст.» разам з Тамарай Чарняўскай[1]. Напісала некалькі дзесяткаў артыкулаў для «Энцыклапедыі літаратуры і мастацтва Беларусі» па гісторыі архітэктуры Мінска і архітэктуры Беларусі[1]. Займалася мастацкай творчасцю, у тым ліку як мастак-мазаічыст[3]. Памерла 15 студзеня 2017 года пасля працяглай анкалагічнай хваробы[1]. Сям’яДачка Ксенія Ангелава — мастачка[3]. ВодгукіПаводле мастацтвазнаўцы і гісторыка архітэктуры Сяргея Харэўскага, Алена Пятросава была вельмі вядомай даследчыцай гісторыі архітэктуры ў 1970-1980-х гадах[1]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia